Януковіча будуць судзіць завочна

Генпракуратура Украіны пачала супраць былога прэзідэнта Віктара Януковіча адразу некалькі крымінальных спраў. У прыватнасці за падпісанне дамовы з Расіяй па Чарнаморскім флоце.



lukashenko_vo_vsem_vinovat_yanukovich.jpg

Абвінавачваюць экс-прэзідэнта ў злоўжыванні ўладай, дзяржаўнай здрадзе і стварэнні злачыннай групоўкі.

Увогуле, абвінавачванні прад'яўляюць па 13 артыкулах.
Судовы пераслед Януковіча стаў магчымы пасля таго, як дзейсны прэзідэнт Пётр Парашэнка падпісаў закон, які дасць магчымасць правесці суд над экс-прэзідэнтам. 
Прэс-служба прэзідэнта удакладняе, што размова ідзе пра змены ў крымінальнае заканадаўства "па няўхільнасці пакарання за асобныя злачынствы супраць асноў нацыянальнай бяспекі, грамадскай бяспекі і карупцыйныя злачынствы". 
Гэты дакумент дазваляе праводзіць завочныя працэсы супраць падазраваных, а таксама канфіскаваць іх маёмасць. 
"У нашай пракуратуры, следчых органаў, судоў нарэшце з'явіцца магчымасць у адкрытым паседжанні адправіць на лаву падсудных і прыцягнуць да адказнасці тых, хто рабаваў наш народ, зрабіць адпаведныя крокі па іх маёмасці, калі яна была набытая несумленным шляхам, па арыштах іх рахункаў ", — Парашэнка ў Днепрапятроўску.


Нагадаем, чацвёрты прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч збег з краіны ў канцы лютага ў выніку рэвалюцыі.

Цензор.Нет