Вяселле са стральбой і БТР на фоне голаду — новыя рэаліі Данбаса
Паўнавартаснае, бурлівае падзеямі і насычанае штодзённымі клопатамі мірнае жыццё ў маім горадзе замерла дзесьці месяцы тры таму. Шматлікія крамы зачыніліся, прадпрыемствы спыніліся, па вуліцах замест дарагіх іншамарак ездзяць танкі або БТРы, на рэчавым рынку не рэдка можна сустрэць пакупніка ў камуфляжы з аўтаматам за плячыма.
Многія з’ехалі, у тых жа хто застаўся жыццё крута змянілася на 180 градусаў. Зараз людзі жывуць зусім іншымі клопатамі і праблемамі. Пры сустрэчы знаёмых абмен навінамі зводзіцца як
правіла да наступных фраза: "Ці чулі ўчора грады дзесьці побач стралялі? Як думаеце гэта да нас прыляцелі або ад нас? Чыталі ў Данецку снарад зноў у жылы дом трапіў? Кажуць ёсць ахвяры... Ну
што вам заробак ня абяцаюць выдаць? Не? І нам пенсію не ... Што ж яны сабе думаюць, сволачы ... "Людзі спяшаюцца патрапіць дадому да цемры. З надыходам вечара горад вымірае.
Але нягледзячы на гэта ў нас па-ранейшаму можна сустрэць кампаніі, якія гуляюць у кавярні са стральбой з аўтаматаў, салютамі і феерверкамі. Як правіла гэта прадстаўнікі ДНР адзначаюць чыёсьці
вяселле. У вясельным картэжы цяпер абавязкова едзе спачатку БТР з шарыкам на рулі, затым машына з вайскоўцамі, якія страляюць у паветра, а за імі астатнія госці.
Нявеста калі не ў камуфляжы, то георгіеўская стужачка на сукенку і ў прычосцы — строга абавязковая, а таксама фота на памяць маладых з пісталетам, аўтаматам і на танку.
Гэтыя маладыя людзі нядаўна зарэгістравалі адносіны ў нашым Макеевском ЗАГСе.
Вэлюм, камуфляж, БТР, маска — ёсць у гэтым ёсьць нейкі сюррэалізм таго, што адбываецца.
Знаёмая супрацоўніца нашага ЗАГСа падзялілася такой гісторыяй: Прыйшла падаваць заяву на рэгістрацыю шлюбу пара, абодва ў форме ДНР, са зброяй, за тыдзень да роспісу прыходзіць жанчына і кажа
"Мой жаніх з якім я падавала заяву загінуў, але я ўсё роўна хачу распісацца, прывяду іншага. Вы не супраць? "
Напэўна я чагосьці ў гэтым жыцці не разумею...
Пераклад НЧ