Шэсце дзеля шэсця
У суботу, 22 кастрычніка, арганізатары беларускага гей-прайду абяцалі правесці ў Мінску невялікае шэсце ЛГБТ-актывістаў.
У суботу, 22 кастрычніка, арганізатары беларускага гей-прайду абяцалі правесці ў Мінску невялікае шэсце ЛГБТ-актывістаў.
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не дазволіў правесці шэсце гей-прайду ў мікрараёне “Сосны, які знаходзіцца на далёкім ускрайку сталіцы. У выканкаме гэтую адмову
аргументавалі тым, што шэсце будзе перашкаджаць руху пешаходаў і транспарту (але трэба прызнаць, што ў “Соснах вялікую колькасць людзей і машын пабачыць складана з той прычыны, што
мікрараён насамрэч вельмі аддалены ад цэнтра і невялікі па памерах).
Арганізатары гей-прайда маюць намер абавязкова правесці сваю вулічную акцыю. Старшыня аргкамітэта Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка падкрэслівае, што мэты зрабіць шэсце эпатажным не было.
Прадстаўнікі супольнасці сэксуальных меншасцяў проста хацелі скарыстацца правам на мірны сход.
Ад пачатку кастрычніка ў Беларусі праходзіць гей-прайд — форум, які аб’ядноўвае асветніцкія, культурныя, праваабарончыя мерапрыемствы супраць гамафобіі.
“Агулам мінскі гей-прайд больш прыстойны, чым у Маскве, больш маштабны, чым у Бялградзе ды некаторых іншых гарадах. Была цырымонія адкрыцця, былі тэатральныя выступы, выстава... Агулам
мерапрыемствы гей-прайда ўжо наведалі каля тысячы чалавек. Я мяркую, што для сумнага, пасіўнага Мінска гэта вельмі значная лічба, — разважае Сяргей Андросенка.
Задумы беларускіх ЛГБТ-актывістаў падтрымалі іх калегі са Швецыі, Украіны. “Прайд у Беларусі адзін з важнейшых у свеце. З-за вашай палітычнай сітуацыі вы адны з самых мужных
людзей, — гаворыць прадстаўнік супольнасці сэксуальных меншасцяў Швецыі Біл Шыллер. — Гэты прайд важны не толькі для ЛГБТ-супольнасці, але
і для вас, важны для ўсяго Мінска, нацыі, грамадства. Грамадства, у якім няма шчаслівых ЛГБТ, няшчаснае, мы цяпер рухаемся да новага свету, і як мужчыны не могуць рухацца без жанчын, так людзі не
могуць рухацца без нас. Правы чалавека ёсць для нас усіх.
Сяргей Андросенка падкрэслівае, што глабальных задач шэсце ЛГБТ не мае. “Хочам паказаць, што мы — свабодныя людзі. Але масавага шэсця не чакайце,
мы ведаем, як дзейнічае спецназ, ЛГБТ-супольнасць вельмі запалоханая. Цяпер не ідзе размовы, напрыклад, аб аднаполых шлюбах. Шэсце дзеля шэсця. Мы хочам мець магчымасць карыстацца правам на мірны
сход, — падкрэслівае прадстаўнік аргкамітэту гей-прайду.
Летась прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці таксама спрабавалі зладзіць вулічнае шэсце, але іх закідалі яйкамі, а потым спецназ затрымаў удзельнікаў акцыі. Разам з тым Сяргей Андросенка заўважае, што
некаторыя грамадскія арганізацыі Беларусі не пасаромеліся выказаць падтрымку арганізатарам гей-прайда. Беларускія гурты “Алоэ і “Разбітае сэрца пацана
пагадзіліся зладзіць свае выступы ў падтрымку гей-прайда.
— Вялікага прагрэсу за год не адбылося. Тым не менш сёлета мы атрымалі лісты падтрымкі ад Беларускай партыі Зялёных і Беларускага Хельсінкскага камітэту. Грамадзянская
супольнасць у Беларусі закамплексаваная. Шмат якія арганізацыі не гамафобныя, але саромеюцца дэманстраваць сваю прыязнаю настроенасць, бо ў беларускім грамадстве не прынята быць талерантным да
гомасэксуалаў, — гаворыць Андросенка.
Падчас вулічнага шэсця прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці абяцаюць сюрпрызы для горада і гарадскіх уладаў.