Сяргей Скрабец збіраецца спаліць на Кастрычніцкай плошчы апавяшчэнне з падаткавай інспекцыі
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец, які ў свой час быў адпраўлены за краты за быццам бы нанесены дзяржаве матэрыяльны ўрон, ужо доўгі час нідзе не можа працаўладкавацца і пасля таго, як уступіў у сілу Дэкрэт аб «дармаедах», чакае апавяшчэння з падаткавай інспекцыі.
«Я па-ранейшаму не працую, — распавёў палітык. — І на біржу працы не іду, бо ў гэтым няма сэнсу. Там дапамога — усяго каля 12 долараў. Альбо накіруюць гнілую бульбу перабіраць, ужо было такое ў маёй практыцы. Патраціў больш на ежу і адзенне, чым зарабіў».
Нагадаем, у свой час былы генеральны дырэктар ЗАТ «Белбабаеўскае», экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец быў адпраўлены за краты за быццам бы нанесены дзяржаве матэрыяльны ўрон.
Будучы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Скрабец узначальваў дэпутацкую групу «Рэспубліка», якая была ў адкрытай апазіцыі да ўлады. Выйшаўшы на волю ў 2006 годзе, ён беспаспяхова спрабаваў уладкавацца на працу, і нейкія «прасветы» ў гэтым накірунку.
З «воўчым білетам», як у Скрабца, знайсці працу аказалася зусім няпроста. За час яго знаходжання на волі судовыя выканаўцы спрабавалі хоць неяк кампенсаваць нанесеныя страты, але, нягледзячы на ўсе высілкі, пазыку ў поўным аб’ёме спагнаць не ўдалося. На сённяшні дзень былы апальны дэпутат застаецца павінен дзяржаве прыкладна 1 мільярд 700 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.
«Я па-ранейшаму не працую, хаця ніякіх апавяшчэнняў з падатковай інспекцыі мне пакуль не было, — распавёў Сяргей Скрабец. — І на біржу працы не іду, бо ў гэтым няма сэнсу. Там дапамога — усяго каля 12 долараў. Альбо накіруюць гнілую бульбу перабіраць, ужо было такое ў маёй практыцы. Патраціў больш на ежу і адзенне, чым зарабіў».
Са слоў Скрабца, менавіта з-за яго палітычнай актыўнасці нідзе не хочуць браць на працу.
«Знайсці працу проста немагчыма, — адзначае ён. — Як толькі даведваюцца, хто такі і чым раней займаўся, як толькі бачаць працоўную кніжку, адразу даюць ад варот паварот. Зараз жа нават у ЖЭСах сядзяць ідыёлагі. Пра дзяржаўныя прадпрыемствы ўжо не кажу. Адказ традыцыйны: «Няма месцаў».
Сяргей Скрабец дадае, што ў статусе беспрацоўнага ён знаходзіцца «не так і шмат — каля 12 гадоў».
«Гэта мала, калі ўлічваць, па колькі гадоў у нас сядзяць ва ўладзе «дармаеды», якія грошы атрымліваюць, а эфекту ад іх працы — нуль, — адзначае суразмоўца. — Я хоць грошы бюджэтныя не забіраю ды яшчэ і сам плачу дзяржаве па судоваму іску прыкладна 30 даляраў у месяц. Што я магу зрабіць, калі дзяржава не мае патрэбы ў маіх руках і не хоча, каб я працаваў. Але, калі прыйдзе з падатковай апавяшчэнне, што павінен заплаціць падатак, як «дармаед», то збіраюся гэтую паперку публічна спаліць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Плаціць у любым выпадку нічога не буду. Няхай на «суткі» адпраўляюць, у мяне ўжо ёсць вопыт знаходжання за кратамі».
Паводле palitviazni.info