Рабства ў Беларусі набірае сілу
Закон аб
дармаедстве ўзаконьвае яшчэ адну ўтоеную форму рабства. Калі
раней дасылалі паперы на дармаедства грамадзянам, якія часова не працуюць, то
зараз ужо дасылаюць і тым, хто мае працу.
Доўгім і
беспаспяховым апынуўся мой пошук працы па сваёй спецыяльнасці эканаміста. Доўгім,
таму што патрабаваўся досвед працы, якога ў мяне не было пасля заканчэння
інстытута. Пасля
звальнення з дзяржпрадпрыемства зімой 2014 года, я адправіўся на Поўнач
Расійскай Федэрацыі. Праца
мне падабалася, аднак клімат апынуўся не спрыяльным для майго здароўя.
Не
адбыўшы вахту да канца, я адправіўся ў Беларусь у надзеі зарабляць на жыццё ў
сябе на радзіме. Аднак
калі пачаў пошукі працы, то гэта
да майго глыбокага здзіўлення аказалася складанай задачай. На
мностве прадпрыемстваў Магілёва, якія я абышоў, адказвалі адно і тое ж: «У нас
скарачэнні, для сваіх працы няма». Хадзіў
таксама і па вакансіях з біржы працы, апынулася каля 80% несапраўдныя .Вакансіі
былі толькі фармальна і на паперы. Як
я зразумеў, для галачкі...
З цяжкасцю ўладкаваўся на працу ў чэрвені 2016-га. На днях атрымаў ліст, што я дармаед. На думку беларускага рэжыму чалавек, які шукае працу, не маючы магчымасцяў уладкавацца ў дзяржаве з нізкім узроўнем эканомікі і мноствам стратных прадпрыемстваў, гэта дармаед.
Чалавек, які напісаў гэты закон, парушыў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь — вышэйшай закон краіны.
У
артыкуле 41. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на працу як
найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар
прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі,
адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а
таксама на здаровыя і
бяспечныя ўмовы працы. Прымусовая
праца забараняецца, акрамя работы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда
або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы.
Таксама Беларусь уступіла ў Сусветную арганізацыю працы, Канвенцыя якой называе «прымусовая ці абавязковая праца» азначае ўсякую працу або службу, якая патрабуецца ад якой-небудзь асобы пад пагрозай якога-небудзь пакарання, для выканання якой гэтая асоба не прапанавала сваіх паслуг добраахвотна.
Па
сутнасці Беларусь становіцца краінай, дзе ўводзіцца падатак на жыццё. І
тыя, хто павінен служыць людзям, занявольваюць іх, ператвараюць у прыгонных
сялян. Лічу
гэта здрадай і злачынствам супраць нашага народа, то бок самым што ні ёсць
генацыдам.
Фраза, сказаная нябожчыкам Юрыем Захаранкам: "Гэты рэжым горш фашысцкага", — сёння як ніколі актуальная.
Я вымушаны звярнуцца да праваабаронцаў, каб абараніць сваё права на працу, гарантаванае мне вышэйшым законам краіны. Так як у нас у краіне няма законна абранай улады з 1996 года, звяртаюся да астатніх «дармаедаў»: Не дазваляйце не законным «слугам народа» парушаць вашы правы. Змагайцеся з гэтым злом. Разам мы пераможам!
Жыве Беларусь!
P.S.: Вось такі ліст прыйшоў на рэдакцыйную пошту. Магчыма хтосьці з нашых чытачоў таксама захоча падзяліцца падобнымі гісторыямі.