СК абвінаваціў 104 удзельніка святкавання Дня Волі за мяжой у «антыбеларускай акцыі»

Следчы камітэт лічыць, што святкаваннем Дня Волі за мяжой яны «нанеслі шкоду стратэгічным нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, непахіснасці канстытуцыйнага ладу».

dzen_vodi_vilnja.webp

Следчы камітэт устанавіў асобы 104 удзельнікаў беларускіх дыяспар, якія святкавалі Дзень Волі за мяжой, іх падазраюць па двух крымінальных артыкулах, паведаміла прэс-служба ведамства, піша «Медыязона».

Усіх удзельнікаў падазраюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК) і Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (артыкул 369-1 КК).

У прэс-службе заявілі, што ўсе падазраваныя бралі ўдзел у «антыбеларускіх акцыях» дыяспар за мяжой, у тым ліку — Дні Волі. Па словах прэс-службы, 25 сакавіка 2024 года частка прадстаўнікоў дыяспар актыўна падтрымала заклік Ціханоўскай па правядзенні «Дня Волі»:

«25 сакавіка 2024 года невялікая частка прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фарміраванняў актыўна падтрымала заклік Ціханоўскай па правядзенні Дня Волі ў розных краінах, тым самым яны паспрабавалі рэалізаваць злачынны план збеглых лідараў, які мае намер нанясення шкоды стратэгічным нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, непахіснасці канстытуцыйнага ладу. Сходкі прадстаўнікоў радыкалаў, накіраваныя на дыскрэдытацыю нашай краіны, суправаджаліся выкарыстаннем нацыяналістычнай сімволікі, абразлівымі лозунгамі, якія распальваюць сацыяльную варожасць сярод беларусаў, заклікамі да эканамічнага і палітычнага ціску на нашу краіну», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Глядзіце таксама

СК устанавіў асобы 104 беларусаў, якія прымалі ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Варшаве, Вільні, Уроцлаве, Беластоку, Брусэлі, Батумі, Празе, Каліфорніі, Філадэльфіі і г. д.

«У рамках расследавання крымінальнай справы ўжо атрымана інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці, якія належаць ім, на тэрыторыі нашай краіны. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы».

СК заяўляе, што крымінальныя справы будуць разглядацца ў рамках «спецыяльнай вытворчасці», а абвінавачаных судзіць завочна. Імёны падазраваных не паведамляюцца.

Глядзіце таксама

20 сакавіка Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў «радыкальных дыяспар» за мяжой паводле артыкула аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (артыкул 361-1 КК).

Дакладная колькасць фігурантаў справы не называлася, аднак, як сказана ў прэс-рэлізе ведамства, «СК валодае поўнай інфармацыяй больш чым пра 100 прадстаўнікоў радыкальных дыяспар». Удакладняецца, што гаворка ідзе пра суполкі «народныя амбасады» і «Беларусы замежжа».