Слонімцы і рух «Дзея» патрабуюць фінансавай справаздачы
Усе пункты, на якія былі выкарыстаны фінансы, не выкананы.
Сябры рэспубліканскага грамадскага руху “Дзея” пад кіраўніцтвам Алеся Лагвінца працягваюць збор подпісаў наконт таго, каб Слонімскі райвыканкам даў падрабязную публічную справаздачу адносна выкарыстаных грашовых сродкаў з канкрэтным указаннем працаў, выдаткаў і адказных установаў наконт атрыманых Слонімскім раёнам ў 2016 годзе фінансавых сродкаў у рамках праекту «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаваным Еўрапейскім саюзам і Праграмай развіцця ААН у суме каля 60 000 долараў ЗША, а таксама ахвяраванні грамадзянаў і прадпрыемстваў Слонімшчыны ў суме каля 35 000 беларускіх рублёў з абвешчанымі планамі:
1) добраўпарадкаванне і рэканструкцыя малога канала Агінскага і прылеглыя да яго тэрыторыю і аб’екты;
2) усталяванне ў горадзе Слоніме помніку Міхаілу Казіміру Агінскаму.
3) добраўпарадкаванне тэрыторыі Слонімскага замчышча з узнаўленнем макету палаца М.К.Агінскага.
4) арганізацыя турыстычнага трансгранічнага маршруту Украіна-Беларусь-Літва праз Дняпро-Прыпяць-Вялікі канал Агінскага-Шчара-Нёман;
– падкрэсліваючы важнасць далейшых намаганняў па прыцягненні інвестыцыяў і турыстаў у Слонімскі раён з мэтай стварэння новых працоўных месцаў і магчымасцяў на мясцовым узроўні;
– дбаючы пра добрае кіраванне, празрыстасць і мэтавае выкарыстанне атрыманых і ў будучыні сабраных грашовых сродкаў на мясцовае развіццё Слонімшчыны.
Сябры “Дзеі” прапануюць таксама правесці шырокае публічнае абмеркаванне з абавязковым удзелам грамадзянскай супольнасці і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці «Газеты Слонімскай», і прыняць пакрокавую публічную Праграму развіцця турыстычнай інфрастуктуры Слонімскага раёну, у асаблівасці, далейшай рэканструкцыі і развіцця Каналу Агінскага ўлучна са стварэннем лодачнай станцыі, якая існавала ў міжваенны перыяд. Зрабіць неабходныя захады да адпаведных уладаў Беларусі, каб ініцыяваць унясенне зменаў ва Указ №462 ад 26.12.2017 г., „Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў” з мэтай уключэння Слонімскага раёну ў турысцка-рэкрэацыйную зону „Брэст”.
Дарэчы, усе пункты, на якія былі выкарыстаны фінансы, не выкананы. Не з’явіўся ў Слоніме помнік Агінскаму, няма макета палаца Агінскага, не добраўпарадкавана тэрыторыя канала і г.д. Сябрамі “Дзеі” ужо сабрана каля 200 подпісаў. Збор подпісаў працягваецца, ён тут.