Смяяцца з таракана: знакі і вобразы беларускай рэвалюцыі
Беларускі пратэст уражвае сваёй творчай энергіяй, зменлівасцю, мужнай упартасцю — і смехам. Проста паглядзіце на знакі і вобразы беларускага пратэста 2020.
![img_20200906_152537_logo_1.jpg img_20200906_152537_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_20200906_152537_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Смешнае страхоцце: ад Карнея Чукоўскага да фільмаў нуар
Першы вобраз, з якога ўсё пачалося, прапанавала жанчына ў відэадзённіку Сяргея Ціханоўскага. Жанчына параўнала надакучлівага кіраўніка дзяржавы з персанажам казкі Карнея Чукоўскага, дзе вусатая інсекта палохала звяроў і паплацілася за сваю нахабнасць.
![photo_2020_08_30_17_38_50_logo_1.jpg photo_2020_08_30_17_38_50_logo_1.jpg](/img/v1/images/photo_2020_08_30_17_38_50_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Параўнанне Лукашэнкі з казачна-казуркавай нікчэмнасцю, якое стала дзёрзкім выклікам для старой улады, набыло папулярнасць, а прычэпленая да імені мянушка 3% мізэрнасць падкрэслівала.
![img_20200906_153721_logo_1.jpg img_20200906_153721_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_20200906_153721_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Варта сказаць, што яшчэ на пачатку сваёй кар’еры серыйны прэзідэнт быў мішэнню для кпінаў і злых жартаў. Выйшла нават падпольная кніжка Народны прэзідэнт (2006) — зборнік сатырычных паэм і вершаў на абраную тэму. Але толькі цяпер кпіны і жарты выстралілі, бо падключыцца да іх захацелася калі і не ўсім 97%, то яўнае большасці.
![marsz_adzinstva_6__82__logo_1.jpg marsz_adzinstva_6__82__logo_1.jpg](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__82__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яшчэ адзін важны чыннік сённяшняга смеху і, увогуле, сучасных вобразаў — сталыя адсылкі да іншых твораў.Так, рэстаратар Вадзім Пракоп’еў, які абазваў ненавіснага суб’екта «помслівым гандонам», дэбютаваў у жанры фільмаў нуар. Ягоныя відэапасланні былі знятыя ў чорна-белай стылістыцы, характэрнай для «чорных» амерыканскіх стужак 50-х: цені, моцныя эмоцыі, цынічны герой змагаецца за праўду ў свеце, дзе згубленыя законы. Кпіны героя да публікі даходзілі.
![download_120.jpeg download_120.jpeg](/img/v1/images/download_120.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мыш і прароцтва
Журналісты зачапіліся за іншыя знакі: падчас рэгістрацыі кандыдатаў сокалы скінулі дохлую мыш на ганак Цэнтральнай выбарчай камісіі. У старажытным свеце такія паводзіны птушак трактаваліся, як вельмі нядобрае папярэджанне, што прыводзіла нават да адмены ці адкладання рытуалаў. У Беларусі ўсё пайшло звыклым чынам, злыя языкі толькі плявузгалі, ці была мыш жаночага полу альбо мужчынскага.
![marsz_adzinstva_6__29__logo_1.jpg marsz_adzinstva_6__29__logo_1.jpg](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__29__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яшчэ адзін знак, а дакладней прароцтва, заўважылі толькі цяпер. У 2019 годзе адзін амерыканскі пастар падчас паездкі ў Латвію раптам пачаў казаць, што ў 2020 годзе Бог прывядзе Беларусь да свабоды і нават назваў імя — Святлана.
![marsz_adzinstva_6__36__logo_1.jpg marsz_adzinstva_6__36__logo_1.jpg](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__36__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Але ў беларускай рэвалюцыі біблейскі пафас засланяецца вобразамі сучаснай культуры.
Трыфемінат, грацыі, Галодныя гульні і хобіты
Галоўны альтэрнатыўны кандыдат на прэзідэнта Віктар Бабарыка — прыхільнік творчасці Толкіена — прыгадаў пра «Уладара пярсцёнкаў». Маленькія і мужныя хобіты атабарыліся ў Беларусі, святло білася з цемрай.
![marsz_adzinstva_6__42__logo_1.jpg marsz_adzinstva_6__42__logo_1.jpg](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__42__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Трыфемінат Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай увасобіў іншы вобраз: жанчын, якія змагаюцца за перамогу. Іх параўноўвалі з трыма грацыямі, а прыхільнікі малявалі Ціханоўскую ў вобразах Жаны Д’арк і Катніс Эвэрдзін з «Галодных гульняў», дзе ў выніку народнага паўстання была зрынутая тыранія.
![mitynh_2907_logo_1.jpg mitynh_2907_logo_1.jpg](/img/v1/images/mitynh_2907_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Белае сутыкнулася з чорным.
Карнікі супраць анёлаў
Тры ночы з 9 па 11 жніўня спарадзілі іншы вобраз — карнікаў. Убраны ў чорны АМАП, які збіваў, катаваў і забіраў людзей выклікаў адназначную асацыяцыю з часамі акупацыі. А калі людзі ў чорным атачылі Чырвоны касцёл і замкнулі ў ім людзей аналогія стала поўнай. Колеры маюць значэнне.
![2020_08_26_ploshcha837_1_1.jpg 2020_08_26_ploshcha837_1_1.jpg](/img/v1/images/2020_08_26_ploshcha837_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бел-чырвона-белы сцяг увідавочніўся ў фатаграфіях людзей, якія ў барацьбе з чорнымі сіламі сцякалі крывёю.Кабеты ў белым выйшлі на вуліцу пратэставаць супраць гвалту — і выглядалі анёламі, якія спусціліся на зямлю. Жанчыны, як ніхто, прадэманстравалі імклівасць і зменлівасць беларускай рэвалюцыі: калі на вуліцах яны сутыкаліся з шыхтамі чорных, то проста, як вада, абцякалі гэтыя шыхты, падманвалі, сыходзілі ад пераследу — і ўпарта дамагаліся свайго.
![img_0510_1_logo_1.jpg img_0510_1_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_0510_1_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__31__logo_1.jpg zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__31__logo_1.jpg](/img/v1/images/zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__31__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img_0347_1_logo_1.jpg img_0347_1_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_0347_1_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img_0378_logo_1.jpg img_0378_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_0378_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__22__logo_1.jpg zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__22__logo_1.jpg](/img/v1/images/zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__22__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Смерць на хадулях, цар-таракан і карнавальны пратэст
Пасля вусцішы прыйшоў смех дэманстрацый. На нядзельных пратэстах — смерць на хадулях, цар-таракан і карнавальны пратэст. Смяюцца ўсе, смяюцца з усяго — і з сябе ў тым ліку, смех узвышае і перакульвае, грае з літаратурнымі і культурніцкімі знакамі.
![marsz_mira_i_nezaleznasci__29__logo_1.jpg marsz_mira_i_nezaleznasci__29__logo_1.jpg](/img/v1/images/marsz_mira_i_nezaleznasci__29__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img_20200906_153848_logo_1.jpg img_20200906_153848_logo_1.jpg](/img/v1/images/img_20200906_153848_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Плакаты на дэманстрацыях здзіўляюць сваёй гульнёю і разняволенасцю:
Маці клянецца, што ты мне не бацька!Сэкс, вядома, добра, а лічыць сумленна не спрабавалі?Я нараджала, мне не страшна!СШ пшнх пжлст (апошняе аформлена як табліца для праверкі зроку).Саша, ты праМАЗаў (адсылка да бунтоўнага МАЗу).
![zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__11__logo_1.jpg zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__11__logo_1.jpg](/img/v1/images/zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__11__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На плакатах цытаты Купалы (часцей за ўсё), Караткевіча, «Гульні тронаў», Джорджа Оруэла — ці хатняга коціка, які «адзіны вусаты дыктатар». Увогуле, Марк Шагал — і ты шагай! — каламбуры падштурхоўваюць да дзеяння.
Я адзін тут бясплатна!Як палепшыўся Мінск пры наркаманах і прастытутках! — іранічныя рэплікі на чужыя здзекі.Вызвалены смех спараджае самасвядомасць:Беларусы — гэта лепшае, што я бачыў у 2020 годзе!
![marsz_adzinstva_6__37__logo_1.jpg marsz_adzinstva_6__37__logo_1.jpg](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__37__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Творчасць, зменлівасць, упартая мужнасць і смех — усё гэта ёсць у новым і бракуе старому, што чапляецца за ўладу.
Прышлае невядомае — і там ёсць месца для творчасці і новых вобразаў.