Сёння чарговая хваля студэнцкіх хваляванняў
У розных ВНУ Беларусі 8 верасня прайшлі студэнцкія акцыі.

Студэнты МДЛУ выйшлі на акцыю салідарнасці з іншымі ўніверсітэтамі і нядаўна затрыманай студэнткай БДЭУ.


https://t.me/studenty2020
Студэнты БДУ спяваюць "Воіны святла".
Акцыю падтрымалі гродзенскія студэнты.
Студэнты БНТУ заклікаюць да салідарнасці:
"На дадзены момант двое студэнтаў нашага ўніверсітэта, Дзмітрый Крыванос і Канстанцін Занін, знаходзяцца ў няволі. Рэктарат БНТУ вынес папярэджанне аб тым, што будзе спыняць любую спробу стварэння масавага мерапрыемства, не ўзгодненага з імі. Каб не пярэчыць кіраўніцтву, мы стварылі гугл-форму, у якой вы можаце напісаць пажаданні затрыманым хлопцам, а нашы валанцёры перапішуць ваш тэкст на паштоўку і адправяць іх туды, дзе на дадзены момант сядзяць хлопцы".