Створаны грамадскі аргкамітэт святкавання 94-й гадавіны абвяшчэння БНР
Створаны грамадскі аргкамітэт святкавання 94-й гадавіны абвяшчэння БНР. Рашэнне пра гэта было прынята 17 лютага ў Мінску на пашыраным пасяджэнні грамадзянскай ініцыятывы “Рада беларускай інтэлігенцыі з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў.
Створаны грамадскі аргкамітэт святкавання 94-й гадавіны абвяшчэння БНР. Рашэнне пра гэта было прынята 17 лютага ў Мінску на пашыраным пасяджэнні грамадзянскай ініцыятывы “Рада
беларускай інтэлігенцыі з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў.
Ганаровым старшынёй аргкамітэта абраная старшыня Рады БНФ Івонка Сурвіла, старшынёй аргкамітэта – кіраўнік РБІ, кінарэжысёр і педагог Уладзімер Колас, яго намеснікамі – мастак і
грамадскі дзеяч Аляксей Марачкін, а таксама жывапісец, старшыня суполкі “Пагоня Беларускага саюза мастакоў Генадзь Драздоў. Акрамя таго, у склад аргкамітэту ўвайшлі палітыкі Вінцук
Вячорка і Віктар Івашкевіч.
Святкаванне пройдзе пад лозунгамі, прысвечанымі абароне незалежнасці Беларусі ад пагроз Расіі і беларускіх уладаў, правядзенню ў краіне свабодных дэмакратычных выбараў, а таксама вызваленню
палітзняволеных і поўнай іх рэабілітацыі.
Вырашана запрасіць усе дэмакратычныя партыі і рухі Беларусі да ўдзелу ў працы аргкамітэта, а таксама ў бліжэйшыя дні падаць заяўкі на памяшканне для святочнай імпрэзы і вулічную акцыю, прысвечаную
94-й гадавіне БНР.
У сваім лісце на імя Уладзімера Коласа старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла павіншавала з ініцыятывай стварэння шырокага аргкамітэта святкавання нацыянальнага свята беларусаў – 25 сакавіка,
пажадала плёну і працы. Паводле яе слоў, Рада БНР прынцыпова не ўмешваецца ва ўзаемаадносіны паміж палітычнымі партыямі ў Беларусі і не лічыць неабходным навязваць свой пункт погляду на тыя ці іншыя
падзеі.
Разам з тым, Сурвіла адзначыла, што незалежнасць беларускай дзяржавы заўсёды была галоўнай мэтай Рады БНР. “За яе мы змагаемся ўжо 93 гады. Найбольшай пагрозай Незалежнасці ёсць і заўсёды
быў наш усходні сусед. І, на працягу ўжо васямнаццаці гадоў, яго адданы саюзнік Аляксандар Лукашэнка (…) Адсюль і вынікае стаўленне Рады БНР да міжнародных санкцыяў, якія мы падтрымліваем і
за пашырэнне якіх выступаем. Як Вам вядома, адразу пасля падзеяў 19 снежня 2010 Рада БНР запрапанавала, сярод іншага, забараніць уезд у дэмакратычныя краіны не толькі кіраўнікам, што ў той ці іншай
ступені спрычыніліся да рэпрэсіяў, не толькі супрацоўнікам рэпрэсіўных органаў, але і чальцам іх сем’яў. Адсюль вынікае і стаўленне да так званых “выбараў, якія не будуць
сапраўднымі, пакуль у турмах застаюцца палітычныя вязні і пакуль не будзе зменены закон, з улікам максімальнага допуску незалежных назіральнікаў як з Беларусі, гэтак і з дэмакратычных краінаў Захаду,
з улікам права апазіцыйных палітычных сілаў поўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі, – гаворыцца ў лісце.
Яго аўтар выказала надзею, “што народ наш здольны з'яднаць свае сілы вакол ідэалаў 25 сакавіка, а Рада інтэлігенцыі запросіць у аргкамітэт максімальна шырокае кола прадстаўнікоў партый і
арганізацый, якія выспавядаюць Незалежнасць як найвялікшую каштоўнасць.
Затым сябра рады, першы пасол Беларусі ў ФРГ, кандыдат філалагічных навук Пётра Садоўскі правёў гутарку на тэму “Беларуская інтэлігенцыя і дзяржава: эвалюцыя каштоўнасцяў на мяжы XX
– XXI стагоддзяў. Паводле яго слоў, частка маладых прадстаўнікоў айчыннай дэмакратычнай інтэлігенцыі, якія не стаяць на нацыянальна свядомых пазіцыях, усё настойлівей заяўляюць пра
немажлівасць пабудовы ў Беларусі нацыянальнай дзяржавы і пераходзяць на пазіцыі грамадзянскай дзяржавы. Пры гэтым Садоўскі падкрэсліў, што ў постнацыянальнай Еўропе пачынаецца другая хваля
патрыятызму і нацыянальнага фармавання, калі еўрапейцы ставяць пытанне “А ці належыць іслам да Еўропы?. На жаль, у грамадзянскай дзяржаве свядомых беларусаў чакае лёс
дыскрымінуемай нацыянальнай меншасці, адзначыў навукоўца.
Па праблемах, узнятых у гутарцы Садоўскага, вырашана правесці пасяджэнне круглага стала і навукова-практычную канферэнцыю з запрашэннем прадстаўнікоў творчых саюзаў, акадэмічнай навукі і
чынавенства.