Што такое Probono.by? І як гэта дапамагае пацярпелым?
Толькі за жнівень 2020 года, паводле інфармацыі праваабаронцаў,
больш за 7500 чалавек былі затрыманыя. Некаторым з іх, а
таксама іх сваякам патрабуецца дапамога — псіхалагічная, медыцынская, юрыдычная,
праваабарончая і гэтак далей. Таму 15 жніўня ў краіне пачаў працу валанцёрскі
праект Probono.by — агрэгатар адкрытых ініцыятыў дапамогі пацярпелым. 42.TUT.BY
пагаварыў з праваабаронцай Human Constanta Янай Ганчаровай, якая далучылася да
праекту ў самым пачатку, аб працы валанцёраў і відах дапамогі.
Валанцёрскі праект Probono.by — адзіны партал,
агрэгатар адкрытых ініцыятыў дапамогі пацярпелым і тым, каму патрабуецца
дапамога ў сувязі з затрыманнямі і арыштамі на мірных акцыях. У рамках гэтага
праекта дзейнічае адзіны шматканальны кругласутачны кантакт-цэнтр. Калі
патэлефанаваць па нумары + 375 44 709-79-11, то валанцёр дасць інфармацыю або
звяжа вас з ініцыятывамі і спецыялістамі, гатовымі дапамагчы.
Варта адзначыць, што праект арганізаваны на
валанцёрскіх пачатках — шматлікімі праваабаронцамі, прадстаўнікамі бізнесу і прыватнымі ініцыятывамі. Каманда праекта працуе адразу з некалькіх гарадоў (у
тым ліку і за межамі Беларусі).
— У Probono задзейнічаныя як мінімум тры
чалавекі з Human Constanta — распавядае Яна
Ганчарова. — Мы з'яўляемся, можна сказаць, стрэйкхолдэрамі (зацікаўленым бокам) — Probono часткова паўстаў пры садзейнічанні людзей з Human Constanta і
працягвае функцыянаваць у тым ліку дзякуючы нашай экспертызе і нашым сумесным
намаганням з іншымі ўдзельнікамі гэтага праекта.
Яна распавядае, што ідэя праекта вырасла з
ініцыятывы адвакацкага кол-цэнтра. У першыя дні пратэстаў паўстала мноства
прапаноў дапамогі пацярпелым — ад бясплатных медыцынскіх паслуг да аднаўлення
машын — так што было складана не згубіцца ў гэтым патоку. Таму валанцёры
вырашылі стварыць нейкі агрэгатар, куды б чалавек мог звярнуцца.
Цяпер прыёмам зваротаў займаюцца таксама
валанцёры. Праўда, кажа суразмоўца, у апошні час іх стала крыху менш —
прыкметна, што людзям складана ўспрымаць вялікі паток часцяком цяжкай
інфармацыі.
— Людзі распавядаюць аб траўмах, аб тым, што з
імі адбывалася, — і гэта не заўсёды лёгка выносіць. Таму ў нас пастаянна
прысутнічаюць і псіхолагі-валанцёры, і юрысты, якія могуць даць на месцы нейкую
кансультацыю — распавядае Яна. — Ёсць і адвакаты, ёсць валанцёры з Human
Constanta, з бізнесу, стартапаў самага рознага фармату, якія імкнуцца ўсё гэта
падтрымліваць структурна.
Абсалютна ўсё на добраахвотных асновах.
Напрыклад, наладзіць колл-цэнтр нам дапамагалі прадстаўнікі бізнесу. Усё гэта
цяпер працуе без фінансавай падтрымкі, на голым энтузіязме людзей. Вядома,
часам цяжкавата, але мы адчуваем, што гэта важна, і пакуль працягваем сваю
працу.
Чым менавіта займаецца гэты агрэгатар? Калі коратка, то інфармацыйнай дапамогай. На
сайце сабраныя ініцыятывы і інфарэсурсы па пошуку людзей, абароне правоў
чалавека, у тым ліку на міжнародным узроўні, зборы грошай; інфармацыя пра
адвакатаў; юрыдычная і праваабарончая, Медыцынская і псіхалагічная дапамога;
узоры і формы дакументаў па розных напрамках і гэтак далей. Усяго — больш за
250 ініцыятыў.
— Мы дапамагаем з аднаго боку, знайсці
неабходную дапамогу, а другога — гэтую дапамогу аказаць, — тлумачыць Яна. — На
нашым сайце сабраныя ўсе ініцыятывы, якія мы калі-небудзь сустракалі,
знаходзілі, альбо якія звярталіся да нас самі і запаўнялі заяўку на даданне. І
ў нас ёсць кантакт-цэнтр, куды можна патэлефанаваць.
Варта адзначыць, што першапачаткова мы
дапамагалі пацярпелым у акцыях 9-12 жніўня. Але цяпер ужо тэлефануюць
удзельнікі апошніх акцый — каго жорстка затрымалі ці ў каго з'явіліся
рэшткавыя з'явы пасля сутак, і зараз у яго ёсць фізічныя або псіхалагічныя
траўмы.
Дапусцім, чалавек тэлефануе і кажа, што яму
патрэбная медыцынская дапамога. Тут у нас ёсць некалькі варыянтаў. Па-першае,
дапамогу могуць аказаць медцэнтры — мы пытаемся, з якога горада чалавек і
падбіраем яму варыянты. Па-другое, дабрачынны праект "Імёны" цяпер
канкрэтна займаецца медыцынскай дапамогай — калі сітуацыя больш цяжкая. Мы
дапамагаем на месцы запоўніць заяўку ў гэты праект і даем інфармацыю, якая
дапамога яму можа быць аказана.
Праз некалькі дзён, як правіла, тыдзень, мы па
магчымасці стараемся патэлефанаваць, удакладніць, ці атрымаў чалавек тую
дапамогу, якую шукаў, і калі не, то дапамагаем зноўку прайсці ўвесь працэс і
знайсці іншы варыянт.
Яна падкрэслівае, што праект не займаецца
наўпрост фінансавымі пераводамі — толькі паведамляе інфармацыю аб падобных
фондах.
Валанцёры не просяць у тых, хто звярнуўся
якіх-небудзь пацвярджальных дакументаў, — гэтым зоймуцца непасрэдна ў праектах. Валанцёры
не перадаюць інфармацыю трэцім асобам. І, вядома, Яна не можа цытаваць аповяды
тых, хто да іх звярнуўся, але кажа, што некаторыя з іх "вельмі
сур'ёзныя".
— Думаю, цяпер мільён гісторый пра здарэнне
ёсць у СМІ, і частка з іх прайшла праз наш кол-цэнтр. Людзі тэлефанавалі,
дзяліліся, часам таму, што ім была патрэбна чалавечая падтрымка, а часам яны
такім чынам нешта выплюхвалі. Але мы стараліся аказваць псіхалагічную дапамогу
і тым, хто звярнуўся, і нашым валанцёрам, і, думаю, хоць бы з нейкімі самымі
цяжкімі выпадкамі мы справіліся.
За месяц працы праект дапамог знайсці дапамогу
не менш за 2500 чалавек, але зваротаў было больш. Спачатку паступала па 200
званкоў у дзень, зараз іх колькасць знізілася да 100-150.
— Раней мы пазіцыянавалі сябе як кругласутачны
кол-цэнтр, але цяпер ужо думаем адмовіцца ад начных зменаў, таму што, на шчасце,
ноччу людзі ўжо не тэлефануюць — тлумачыць Яна. — Пару тыдняў таму ў нас на
чатырохгадзіннай змене было ў сярэднім чатыры чалавекі. Цяпер ужо бывае і два,
гэта значыць, праз іх праходзіць вялікі паток інфармацыі. Плюс дадайце да
званкоў і паведамленні праз Telegram, Instagram, звароты на пошту і праз форму
на сайце. Калі ўсё падлічыць, то атрымаецца больш, чым 2500, напэўна, разы ў
паўтара.
Калі мы ўбачым, што колькасць тых, хто
звяртаецца знізілася, і адчуем, што ў гэтай дзейнасці больш няма сэнсу, то
альбо закрыем ініцыятыву, альбо перафарматуем яе. Думаю, яшчэ месяц мы дакладна
будзем працаваць, а далей будзем глядзець па сітуацыі.