«Трэба сфатаграфаваць». У Бабруйску настаўнікаў адправілі патруляваць пляжы
У распараджэнне найбуйнейшага беларускага партала (прызнаны «экстрэмісцкім) трапіў дакумент, на якім, мяркуючы па ўсім, графік дзяжурстваў супрацоўнікаў і настаўнікаў школ на «дзікіх» і абсталяваных для купання пляжах. Навошта туды адпраўляюць педагогаў? Журналісты паспрабавалі высветліць — спыталі ў іх саміх, адміністрацыю устаноў і мясцовы аддзел адукацыі.
![pedagogi.jpg pedagogi.jpg](/img/v1/images/pedagogi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У графіку паказана, што патруляванне пачынаецца з 8 ліпеня, распісаныя зоны і адказныя за іх школы — на месцы трэба знаходзіцца з 9 да 17.30. Большасць участкаў — гэта месцы, дзе купацца забаронена. Зрэшты, на дакуменце няма пячатак або подпісаў, невядома, кім ён складзены.
Журналістка патэлефанавала ў дзве
ўстановы адукацыі Бабруйска з гэтага спісу як жыхарка горада і спытала, ці
праўда настаўнікаў і іншых супрацоўнікаў летам адпраўляюць патруляваць пляжы,
ці ёсць графік. І, калі гэта так, чаму педагогі павінны гэтым займацца?
— Усіх не адпраўляюць. Вы ведаеце, у нас аздараўленчы
перыяд. Функцыянуюць спартыўная, гульнявая пляцоўкі, аздараўленчыя лагеры-школа
не закрываецца на замок і не адкрываецца 1 верасня, — адказалі ў прыёмнай
сярэдняй школы № 25 Бабруйска.
У адміністрацыі 6-й школы пацвердзілі,што педагогі такія
задачы цяпер усё ж выконваюць. Але дадалі, што ходзяць разам з ратавальнікамі,
чыёй задачай з'яўляецца выратаванне людзей:
— Там і АСВОД, і МНС, і зараз настаўнікі з імі патрулююць па
графіку. Яны проста глядзяць, каб дзеці не былі без нагляду.
— Ім цэлы дзень там трэба знаходзіцца?
— Не. Яны размеркаваны па графіку паміж школамі, па часе.
— А гэта ў будні і выходныя? Усё-ткі лета, думала, педагогі
цяпер адпачываюць.
— Хацелася б адпачываць, але не атрымліваецца: бачыце, якое
становішча з дзецьмі. Дзеці лезуць у ваду, на жаль, гінуць. Так атрымліваецца.
Па выхадных нашы педагогі не ходзяць — выхадны ёсць выхадны. Можа, у іншых школах
[выходзяць], але гэта я вам не скажу, — адказалі па тэлефоне.
У раённы аддзел адукацыі журналістка таксама звярнулася як фізасоба.
Намеснік начальніка аддзела Аксана Барысевіч запэўніла, што ніякіх графікаў
дзяжурстваў па школах няма, а педагогі могуць адмовіцца ад патрулявання:
— Сілком ніхто нікуды не ходзіць. Калі нехта не хоча — не
можа хадзіць.
— Ёсць жа графік, па ім з розных школ адпраўляюць педагогаў.
— У вас няправільная інфармацыя — няма графікаў ніякіх. Нікога
нікуды не адпраўляюць. Калі ў вас усё, усяго добрага, — адказала Барысевіч.
Як распавяла супрацоўніца адной са школ, як раз
намеснік начальніка аддзела адукацыі ў канцы мінулага тыдня збірала кіраўнікоў
устаноў і аб'яўляла аб неабходнасці патруляваць зоны для купання.
— У аддзеле адукацыі яна аб'яўляла кіраўнікам гэтую «цудоўную навіну». Нам патлумачылі гэта тым, што тоне шмат дзяцей. З
маёй школы ўжо хадзілі — тыя, хто не ў адпачынку цяпер. Падзяліліся па часе з
калегамі з іншай школы, якія таксама на гэтым участку, каб паменш там прабыць, — падзялілася суразмоўніца.
Па яе словах, ўказанне паступіла ў пятніцу, 8 ліпеня. Пакуль
педагогі паспелі схадзіць на «заданне» ўсяго адзін раз — у панядзелак. У
аўторак, 12 ліпеня, засталіся ва ўстанове з-за дрэннага надвор'я. Гэта
пацвердзіла і яе калега з іншага ўстановы:
— Усім настаўнікам, у нас нават тым, хто ў адпачынку,
паступіла ўказанне ад кіраўніцтва горада ў абавязковым парадку дзяжурыць у
месцах, забароненых для купання, — кар'еры, «капанкі», каму не
пашанцавала, — азёры практычна за горадам. Я ананімна патэлефанавала ў
Міністэрства адукацыі ў пятніцу і ўдакладніла, ці законныя гэтыя патрабаванні.
Адказалі, што нічога падобнага не павінна быць, і ў суботу з'явілася невялікае
ўдакладненне — «па добраахвотнай ініцыятыве». У горадзе пачаўся
дождж, і пакуль заціхлі. Але ў іншых школах у суботу ўжо хадзілі патруляваць і
дасылалі «фотасправаздачу» як дзеці лавілі жаб.
Яна дадала, што графік складзены да канца ліпеня. «Дзяжурным» з яе школы сказалі знаходзіцца на пляжах увесь дзень.
Вось што, па словах педагога, уваходзіць у «абавязкі» «патрульных»:
— Мы павінны сфатаграфаваць, калі прыйшлі і сышлі, адправіць
у чат. Ну і «разагнаць» непаўналетніх, калі такія ёсць. Іх таксама
трэба сфатаграфаваць, і ў асобах пажадана, каб у чатах школ маглі апазнаць, чые
гэта дзеці. Нават з бацькамі знаходзіцца ў месцах, недазволеных для купання, не
паложана. Такіх сказалі палохаць пастаноўкай у сацыяльна-небяспечнае становішча.
Настаўнік адзначае, што многія педагогі ў школе
незадаволеныя, але ўсё ж згаджаюцца выконваць чарговую пастаўленую задачу ад
кіраўніцтва.
— Людзі працуюць па 30-35 гадоў, ім сказалі «трэба» — яны самі сабе «павазмушчаліся», а можа і не «павазмушчаліся».
Усе чагосьці баяцца. Абураюцца тыя, хто маладзейшы, і тое ціха. Але з
настаўнікаў на газеты збіраюць, якія школе трэба выпісаць, — такое
распараджэнне ад горада. І ўсе бурчаць, але плацяць, а гэта за год 80-90 рублёў
пры сярэднім заробку 530-680, — патлумачыла дзяўчына.
З пачатку купальнага сезону ў Беларусі сапраўды патанулі
шмат людзей — па дадзеных на 10 ліпеня ўжо 126 чалавек, з якіх 14 дзяцей. Але ці павінны за гэта адказваць настаўнікі, каді дзеці на канікулах?