«Будзьма!» зрабіла відэакнігу-чытанку для дзетак па-беларуску
Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.
На ютуб-канале «Будзьма» выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх». Відэакнігу можна і глядзець, і слухаць, і чытаць адначасова.
Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.
Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі Аня Хітрык і Павел Харланчук.
У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.
Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка, музыка — Ані Хітрык.