А вы хацелі б Spotify па-беларуску? Падтрымайце ідэю

Ці хацелася б вам, каб беларуская мова была ў Spotify? Цяпер можна падтрымаць гэта. Ідэя пра мову ўжо атрымала статус «Good Suggestion».

mova_21.jpg

На сайце Spotify Community з'явілася прапанова дадаць беларускую мову як мову інтэрфейсу на музычнай платформе Spotify.

У прапанове адзначаецца, што шматлікія кліенты з Беларускі хацелі б выкарыстоўваць Spotify па-беларуску. “Сёння беларуская мова налічвае каля 7 мільёнаў носьбітаў, і яна з'яўляецца афіцыйнай мовай у Беларусі і некаторых раёнах Польшчы. Таксама беларуская мова прызнаная мовай меншасці ва Украіне і Чэхіі”, — гавораць аўтары ідэі.

На гэты момант ідэю пра беларускую мову ў Spotify падтрымалі больш за 1000 карыстальнікаў. Яна ўжо атрымала статус «Good Suggestion».

Iдэі, якія сабралі больш за 180 галасоў, разглядаюцца камандай Spotify, адзначае dev.by  Падтрымаць прапанову можна ТУТ.