У Магілёве судзілі кнігарню за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 ліпеня разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) супраць кнігарні «Асвета». Судовы працэс вяла суддзя Аксана Ратнікава. Вынік суда невядомы, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, у 2022 годзе ўлады прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры», зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй Анатоля Тараса «Беларусь на раздарожжы», выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя» і кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Таксама неаднаразова з'яўляліся звесткі пра забарону ў Беларусі антыўтапічнага рамана “1984” Джорджа Оруэла.
14 чэрвеня
пракуратура Савецкага раёна Мінска запатрабавала
выдаліць "экстрэмісцкія кнігі" з пляцовак kufar.by, Ozon.ru и
Bestbooks.by. У ведамстве паведамлялі, што распачалі адміністрацыйны працэс «па
фактах распаўсюду названай інфармацыйнай прадукцыі» паводле ч.2 арт. 19.11
КаАП.