Плюс 10 новых палітвязняў у Беларусі. Па падліках праваабаронцаў, іх цяпер 1244
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзесяць чалавек.
Палітычнымі зняволенымі прызнаныя:
Валерый Троцкі — узяты пад варту па арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) за заклікі да санкцый у дачыненні да рэжыму;
Арцём Анішчук — узяты пад варту па арт. 369 КК за абразу службовай асобы ў каментары;
Сяргей Бабко — узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;
Кацярына Балабановіч — узята пад варту па арт. 369 КК за абразу службовай асобы;
Уладзімір Сергіенка — узяты пад варту па арт. 369, 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўнікоў міліцыі ў каментарыях;
Віктар Русін — узяты пад варту па арт. 369 КК за абразу прадстаўнікоў улады;
Уладзіслаў Ганчароў — асуджаны па ч. 1 арт. 368, 369, 370 КК за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, знявагу дзяржаўных сімвалаў да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Аляксей Чэкель — асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Ігар Фалейчык — асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Аляксей Вячэрні — асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года і дзевяці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
На сёння, паводле падлікаў праваабаронцаў, у Беларусі стала 1244 палітычных зняволеных. Але насамрэч іх нашмат болей.