Палітзняволенага Паўла Рэзановіча на судзе па «справе Аўтуховіча» змясцілі ў клетку-«стакан» (фотафакт)
Побач з ім у такой самай клетцы знаходзіцца Мікалай Аўтуховіч, адзначаюць праваабаронцы.
Нагадаем, з першага судовага пасяджэння ў асобных клетках
трымалі Мікалая Аўтуховіча і Любоў Рэзановіч — праўладныя СМІ паведамлялі, што
гэта зроблена з-за таго, што гэтыя фігуранты «асабліва небяспечныя». У
рэпартажы АНТ казалі, што «Любоў Рэзановіч размясцілі ў «адзіночцы» праз яе эмацыйна нестабільны стан, бо яна можа нашкодзіць Аўтуховічу».
Па сённяшніх фотаздымках з судовага пасяджэння бачна, што
маці з сынам памянялі месцамі — Павел знаходзіцца ў адзіночным «стакане», а яго
маці — у звычайнай «клетцы» з іншымі фігурантамі справы.