Трыумф падобны на паразу
Абсурднасць у сукупнасці з жорсткасцю сталі звычкай. І калі супраць некалькіх дзясяткаў маладых людзей і бабулек з кветкамі ставяць на вушы тры найбуйнешыя сілавыя структуры: МУС, КДБ, Службу бяспекі Лукашэнкі, гэта ўжо не выклікае здзіўлення. Так прынята. Сістэма працуе на апярэджанне, падаўленне незадаволенасці яшчэ да яе нараджэння. Але тым самым падкопваецца падмурак сістэмы.
Абсурднасць у сукупнасці з жорсткасцю сталі звычкай. І калі супраць некалькіх дзясяткаў маладых людзей і бабулек з кветкамі ставяць на вушы тры найбуйнешыя сілавыя структуры: МУС, КДБ,
Службу бяспекі Лукашэнкі, гэта ўжо не выклікае здзіўлення. Так прынята. Сістэма працуе на апярэджанне, падаўленне незадаволенасці яшчэ да яе нараджэння. Але тым самым падкопваецца падмурак
сістэмы.
Дзень Волі 25 сакавіка для беларускай апазіцыі — культавае свята. У гэты дзень у 1918 годзе была нарэшце і ўпершыню ў найноўшай гісторыі абвешчаная незалежнасць Беларусі. У час існавання
постсавецкай Беларусі ў гэты дзень прадстаўнікі розных плыняў апазіцыі так ці інакш знаходзілі паразуменне і ладзілі мірныя супольныя вулічныя акцыі. Чакалася, што, нягледзячы на поствыбарчыя падзеі,
Дзень Волі сёлета калі не пераломіць сітуацыю, то прынамсі пацвердзіць меркаванні аптымістаў: “пратэстны настрой у грамадстве нарастае, “апазіцыя жывая, і дух яе не
зломлены.
Парадаксальным чынам акцыя 25 сакавіка як пацвердзіла, так і абвергла гэтыя аптымістычныя чаканні. У шэрагах апазіцыі расказваюць, што цягам апошняга месяца многа незаангажаваных у палітыку людзей
выказвала сваю гатоўнасць прыйсці на вулічную акцыю, некаторыя нават заходзілі на офіс партыі БНФ і пыталіся пра месца і час збору. Але арганізатары ледзь не да апошняга дня не маглі даць уцямны
адказ на гэтыя пытанні.
Мінгарвыканкам не дазволіў дэманстрацыю ад плошчы Якуба Коласа па цэнтральнаму праспекту Незалежнасці да помніка Янкі Купалы ў скверы з аднайменнай назвай, прапанаваўшы мітынг на ўскраіннай плошчы
Бангалор. Моладзевая арганізацыя “Малады фронт (зарэгістраваная ў Чэхіі) настойвала на сваім плане: толькі плошча Якуба Коласа. Прадстаўнікі іншых партый і арганізацый ад гэтага
адмовіліся і заклікалі абмежавацца ўскладаннем кветак да помніка Янкі Купалы. Блытаніна з месцам, часам, фарматам яскрава засведчыла, што цяпер у беларускай апазіцыі ёсць сур’ёзныя праблемы
з лідарствам — нехта знаходзіцца пад арыштам, нехта не хоча “нарывацца і рызыкаваць уласнай свабодай.
Быццам бы можна было гаварыць пра трыумф рэжыму Лукашэнкі — апаненты дэмаралізаваныя і выведзеныя з поля актыўнай палітыкі. Але не ўсё адназначна. Прэвентыўныя арышты, канцэнтраванае
застрашванне сведчаць, што ўлады адчуваюць і баяцца выбуху незадаволенасці, іх падтрымка падае. І нематываваная жорсткасць, як, напрыклад, збіццё затрыманых на Дзень Волі дзяўчат у міліцэйскіх
аддзяленнях, спроба вярнуць грамадскую свядомасць у рэчышча “адабрамс. Але праблема ў тым, што цяпер перніка няма, а адной пугі для гэтага недастаткова.
Пасля брутальнага разгону вулічнай акцыі 19 снежня ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, калі была прадэманстраваная моц рэпрэсіўнай дзяржаўнай машыны, шараговы беларус зразумеў, што супраць лому няма
прыёму. Аказалася — ёсць. І ўжо фарміруецца. не меншай сілы асэнсаванне таго, як хутка пагаршаецца эканамічная сітуацыя ў краіне, што знаходжанне пры ўладзе аднаго чалавека столькі часу і на
такіх умовах супярэчыць здароваму сэнсу.
Паводле нацыянальнага апытання, праведзенага ў снежні 2010 года Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), параўнанне “эканамічнага
самаадчування беларусаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года з тым, якім яно было пасля выбараў 19 сакавіка 2006 года, паказвае прыкметнае пагаршэнне. Так, колькасць рэспандэнтаў,
якія адзначылі, што іх матэрыяльны стан за апошнія тры месяцы пагоршыўся, узрасла з 12% да 16%, нягледзячы на тое, што сярэдні памер даходаў (уключаючы зарплаты, пенсіі, дапамогі і іншыя заробкі),
які прыходзіўся на аднаго члена сям’і ў мінулым месяцы, узрос са 119 да 200 долараў.
Пяць гадоў таму 44,3% меркавалі, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады палепшыцца, сёння — толькі 30,6%. Яшчэ 30% апытаных кажуць, што апошнія тры гады іх крыўдзілі
прадстаўнікі органаў улады, толькі 49,6% згодныя з заявай Лукашэнкі на IV Усебеларускім народным сходзе, што “палітычны і эканамічны курс развіцця краіны абраны правільна і не будзе мяняцца
ў наступнай пяцігодцы.
На жаль, у апазіцыі дакладнага разумення, як скарыстаць абставіны на сваю карысць, пакуль няма. Няма акцэнту на сацыяльны фактар, няма дзейнасці, што была б у той ці іншай ступені навідавоку, што
прыцягвала б увагу. Пасля арышту такой колькасці палітычных лідараў, апазіцыя (а гэта не абстрактны панятак, а жывыя людзі) знаходзіцца ў стане насцярожанага чакання далейшых рэпрэсій.
Сацыёлагі НІСЭПД гавораць, што на пытанне: “Ці лічыце Вы сябе ў апазіцыі да цяперашняй улады? станоўчы адказ далі 18,9% рэспандэнтаў, а на пытанне: “Як Вы ставіцеся да
ўдзелу ў публічных дзеяннях для выказвання свайго меркавання? гатоўнасць да ўдзелу ў мітынгах, дэманстрацыях і пікетах пацвярджаюць 11,8% рэспандэнтаў, да страйку — 8,6%, галадоўкі
— 4,6%, узброенай барацьбы — 3,8%. На пытанне: “Што для Вас сёння важней — захаванне цяперашняга стану ў краіне ці яго змяненне? больш людзей выбіраюць
“захаванне: 49,7% супраць 41,2% (пяць гадоў таму суадносіны былі адваротнымі: 37,4 супраць 53,8%). То бок масавага імкнення да радыкальных пераменаў пакуль не назіраецца.
Але, калі гайкі закручваюцца без аглядкі на тэхумовы, аднойчы разьбу зрывае. Ужо з’яўляюцца прэцэдэнты грамадскай самаарганізацыі. Аматары гурта “Ляпис Трубецкой заклікалі
людзей сабрацца 2 красавіка каля мінскага клубу «Рэактар» а 19-й гадзіне, каб здаць квіткі і праспяваць разам некалькі песень любімай каманды. Такім чынам выказаць салідарнасць з
музыкамі, якія патрапілі ў “чорны спіс, што налічвае больш за 60 асобаў ад культуры з Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, ЗША.