У Беларусі яшчэ сем палітвязняў. Усяго 555

Праваабарончая супольнасць Беларусі 13 ліпеня прызнала палітвязнямі яшчэ сем чалавек. Распавядаем, хто яны.

photo_2021_07_13_19_45_29.jpg


У сувязі з атрыманнем інфармацыі пра людзей, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, палітвязнямі прызнаны:
Вячаслаў Караткевіч  асуджаны судом Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 367 КК за паклёп у дачыненні да прэзідэнта на паўтара года пазбаўлення волі; Аляксандр Бычкоўскі  асуджаны судом Ельскага раёна Гомельскай вобласці па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання; Павел Семаковіч  асуджаны судом Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобласці па ч.1 арт.339 КК («Хуліганства») за спаленне дзяржаўнага сцяга на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання; Яўген Каральчук  асуджаны судом Столінскага р-на Брэсцкай вобласці па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў на год пазбаўлення волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання; Яўген Пашалюк  асуджаны судом Камянецкага р-на Брэсцкай вобласці па арт. 391 КК за абразу суддзі на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання; Ігар Фалецкі  асуджаны судом Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта і па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года калоніі; Міхаіл Гулідаў  асуджаны судом Ленінскага р-на г. Магілева па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта, па арт. 369 КК — за абразу прадстаўніка ўлады, а таксама па арт. 409 КК — за незаконным дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу ці арышту, на адзін год пазбаўлення волі.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны. Таксама яны заклікаюць прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб, а менавіта: арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, — і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.