У музеі «Квантум» адчыніўся ўнікальны водны клас
Дзіцячая пітная вада «Святой Источник Спортик» адчыніла першы водны клас у музеі займальных навук «Квантум». Зрабіць ручкамі водную варонку, напампаваць воду са спецыяльнага насосу,
паглядзець на імітаваную марскую хвалю — цяпер усё гэта змогуць зрабіць
маленькія наведвальнікі музея.

Яшчэ да адкрыцця воднага класу музей карыстаўся папулярнасцю ў малодшых школьнікаў і дашкольнікаў. І пажарная машына, і лазерная арфа, на якой можна граць без струн, і маланка, якая блішчыць па дотыку рукі, і люстэркавы лабірынт… Ва ўсе экспанаты дзеці могуць залазіць, мацаць і назіраць за тым, як працуюць механізмы знутры.

Супрацоўнікі музея перакананы, што дзеці з дапамогай падручнікаў могуць засвоіць толькі 20 працэнтаў інфармацыі. А дзякуючы інтэрактыву і ўзаемадзеянню з экспанатамі ўзровень ведаў можна павысіць да 80% . Гэта тычыцца і ведаў пра ваду — важнага хімічнага, фізічнага і біялагічнага кампаненту. Менавіта для таго, каб дзецям было лягчэй вывучаць прыкметы вады ў школе, у музеі створаны водны клас.

«Мы ездзілі па падобных музеях у розных краінах, — распавядае Ілья Курашоў, дырэктар музея займальных навук «Квантум». — Мы мацалі ў руках розныя экспанаты, якія паказваюць рух вады ў прыродзе. Такім чынам паступова нараджаліся ідэі для стварэння свайго класу вопытаў з вадой. Ад ідэі да рэалізацыі прайшоў адзін год тры месяцы».
Што воднага і цікавага змогуць паглядзець дзеці ў музеі? Водны клас з вадой складаецца з трохузроўневага басейну. У гэтым басейне дзеці могуць паглядзець, як дзякуючы насосу вада выліваецца з крану. Таксама ў басейне ўсталяваны водныя пісталеты. Калі з ваду з іх накіроўваеш на спецыяльныя металічныя трубкі, то атрымліваецца гук, нібыта з музычнага інструменту. А рукамі ў басейне можна зрабіць спецыяльныя варонкі, якія дазваляюць прасачыць за рухам вады.

Асабілівую цікавасць у дзяцей выклікалі бурбалкі, у якія можа стаць дзіцёнак. Таксама супрацоўнікі музея прапаноўваюць дзецям паглядзець, як рухаецца марская хваля. Дзеля таго, каб малыя не абпырскаліся вадой, ім выдаюць спецыяльныя дажджавічкі. А водны клас у хуткасці будзе не толькі ў музеі «Квантум», але і ў некаторых сталічных школых: рухомыя экспанаты змогуць вандраваць па розных класах мінскіх школ.

У водным класе будуць прадстаўлены не толькі фізічныя з’явы вады. Асаблівая ўвага будзе надзелена правільнаму падтрыманню воднага балансу дзяцей, пра які экскурсаводы будуць распавядаць у гульнявой форме. Спецыялісты воднага класу прадэманструюць, што можа адбыцца з органамі, калі кожны дзень піць толькі салодкія напоі. Што здарыцца з нашай памяццю і самадчуваннем, калі адмовіцца ад вады хаця б на тры гадзіны?

Водны клас «Спорцік» стане пастаяннай экспазіцыяй і будзе працаваць па раскладзе музея навук «Квантум», штодзённа з 10.00 да 21.00. Плануецца, што ў аквазоне будуць праходзіць рэгулярныя ўрокі і майстар-класы, якія раскажуць дзецям пра карысць пітнай вады ў займальнай форме.
У музеі «Квантум» у Мінску працуе больш за 150 экспанатаў, якія тлумачаць законы фізікі, хіміі і бялогіі. Больш за дзесяць зон музея распрацавана навукоўцамі і педагогамі з адной мэтай: зрабіць натуральныя навукі зразумелымі і цікавымі для ўсіх.
Фота Паўла Аксіновіча