У Курапатах невядомыя вандалы зламалі 12 мемарыяльных крыжоў
Ва ўрочышчы Курапаты, што знаходзяцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінска, невядомыя вандалы зламалі 12 мемарыяльных крыжоў. Дзевяць з іх пашкоджаны на ўсходняй мяжы ўрочышча каля сцежкі
паміж Мінскай кальцавой аўтадарогай і дарогай на Заслаўе, а астатнія тры знішчаныя памятныя знакі знаходзяцца на правым баку галоўнай алеі Курапатаў, калі праз тунель пад МКАД рухацца ад уваходу ва
ўрочышча да вышэйшай яго кропкі. Сярод паваленых памятных знакаў ёсць і ўмацаваныя металічнымі профілямі.
Ва ўрочышчы Курапаты, што знаходзяцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінска, невядомыя вандалы зламалі 12 мемарыяльных крыжоў. Дзевяць з іх пашкоджаны на ўсходняй мяжы ўрочышча каля сцежкі
паміж Мінскай кальцавой аўтадарогай і дарогай на Заслаўе, а астатнія тры знішчаныя памятныя знакі знаходзяцца на правым баку галоўнай алеі Курапатаў, калі праз тунель пад МКАД рухацца ад уваходу ва
ўрочышча да вышэйшай яго кропкі. Сярод паваленых памятных знакаў ёсць і ўмацаваныя металічнымі профілямі.
Як паведаміў карэспандэнту “Новага часу ўдзельнік абароны Курапатаў беларускай моладдзю ў 2001–2002 гадах, былы палітвязень Васіль Парфянкоў, пра вандалізм у Курапатах яму
паведаміў па тэлефоне намеснік старшыні аргкамітэту па стварэнню руху салідарнасці “Разам, актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў. “21 чэрвеня каля 18.00 я
пад’ехаў да Курапатаў з паўночнага боку ўрочышча, каля якога знаходзіцца бензазапраўка, і пайшоў уздоўж галоўнай алеі. Першы зламаны крыж я знайшоў каля лаўкі Клінтана, другі — каля
сяміметровага мемарыяльнага крыжа з надпісам “Пакутнікам Беларусі. І раптам я заўважыў двух маладых людзей сярэдняга росту і целаскладу ва ўзросце 23–27 гадоў (адзін
— каротка стрыжаны, быў у чорнай скураной куртцы, на другім была спартовая кепка і чорная майка з кароткімі рукавамі), якія плячыма штурхалі крыж, што стаіць на перакрыжаванні галоўнай алеі
Курапатаў і ўсходняй мяжы ўрочышча. Я не бачыў твары невядомых, бо яны стаялі ка мне спінамі. Пасля таго, як я крыкнуў: “Што вы робіце?, вандалы пабеглі па полю ў бок
“Аквабэлу і “Бігсу і ўцяклі. Я не дагнаў невядомых і па тэлефоне выклікаў міліцыю. Праз хвілін 20 прыехала група супрацоўнікаў Бараўлянскага аддзелу Мінскага
раённага ўпраўлення ўнтураных спраў. Міліцыянты зрабілі здымкі зламаных крыжоў, запісалі мае паказанні. Акрамя таго, па факту вандалізму ва ўрочышчы я напісаў заяву і перадаў яе супрацоўнікам
РУУС, — сказаў Парфянкоў. Ён выказаў надзею, што чарговы акт вандалізму ў Курапатах будзе расследаваны і злачынцы будуць пакараныя.
На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння "Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты", унесенай у
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, спачываюць, па розным ацэнкам, ад 30 да 200 тысяч ахвяраў сталінізму.
Ва ўрочышчы шматкроць адбываліся акты вандалізму, але толькі аднойчы злачынцы былі выяўлены. 30 мая 2009 года два непаўналетніх мінчаніна — навучэнцы школы і прафтэхвучэльні, абвінавачаныя ў
зніштажэнні мемарыяльных крыжоў у Курапатах, былі амнісціраваны следствам да суду.
10 красавіка 2009 года старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч прапанаваў Міністэрству ўнутраных спраў арганізаваць пастаяннае пешае
патруляванне Курапатаў сіламі ваеннаслужачых вайсковай часткі 3310 — Другой асобнай спецыяльнай брыгады міліцыі, якая дыслацыруецца ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна. Аднак на гэтую прапанову
УУС Мінскага аблвыканкама адказала адмовай, матывуючы яе шэрагам аб’ектыўных прычын.