У Мінску адбылася перадача Статута ВКЛ 1588 года Музею гісторыі Магілёва
7 чэрвеня ў Мінску, у Нацыянальным гістарычным музеі (НГМ) адбылася перадача Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года (Трэцяга Статуту ВКЛ) Музею гісторыі Магілёва.
7 чэрвеня ў Мінску, у Нацыянальным гістарычным музеі (НГМ) адбылася перадача Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года (Трэцяга Статуту ВКЛ) Музею гісторыі Магілёва.
Міністр культуры Павел Латушка назваў “вельмі важнай гістарычнай падзеяй вяртанне ў Беларусь “яе духоўнага сімвала і гістарычнай
рэліквіі краіны. Паводле ягоных слоў, вельмі важна, што разуменне вяртання культурных каштоўнасцяў у краіну ёсць не толькі на ўзроўні дзяржавы, але і ў прыватных асоб. “Суму для
выкупу кнігі ўдалося сабраць даволі хутка — усяго за два тыдні, бо грамадзяне аператыўна адгукнуліся на прапанову збіраць сродкі. Гэта сведчыць пра тое, што ў грамадства вельмі высокая
свядомасць, — падкрэсліў міністр. Паводле ягоных слоў, на 2011–2012 гады дзяржава выдзеліла 10 мільярдаў рублёў на вяртанне гістарычных каштоўнасцяў ў Беларусь. Так, у
гэтым годзе набытыя 4 слуцкія паясы для Нясвіжскага палаца Радзівілаў, за апошнія чатыры гады НГМ прыдбаў 179 рарытэтаў, запланавана набыццё для Нацыянальнага мастацкага музея твораў ураджэнцаў
Беларусі, што належаць да парыжскай школы выяўленчага мастацтва. Латушка выказаў падзяку ўсім тым, хто спрычыніўся да грамадзянскай акцыі — вяртання Статута на радзіму, у тым ліку старшыні
федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі Валерыю Казакову, які знайшоў фінансавую кампанія “Альпары — асноўнага ахвярадаўца
акцыі.
У інтэрв’ю карэспандэнту “Новага часу загадчык аддзела публікацый дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Зміцер Яцкевіч распавёў, што прыкладна паўгода таму
Статут ВКЛ 1588 года быў выстаўлены на электронны аўкцыён адным маскоўскім калекцыянерам. “Мы з каардынатарам гэтай акцыі студэнтам-гісторыкам Андрэем Радковым адсачылі ўладальніка кнігі і
пачалі з ім перамовы. Спачатку рэліквія была ацэнена ў 52 тысячы долараў ЗША, але нам удалося збіць гэты кошт да 45 тысяч долараў. Больш за чатыры месяцы мы з Радковым вагаліся, пакуль не распавялі
пра сітуацыю дырэктару Музея гісторыі Магілёва Аляксею Бацюкову, які паверыў у свае сілы і сілы гараджан і распачаў дабрачынную акцыю па збору сродкаў для выкупу Статуту найперш у Магілёве. А потым
да збору сродкаў падключылася краіна і беларусы замежжа — сотні чалавек. Так, супрацоўнікі Нацыянальнага банка Беларусі сабралі 18 мільёнаў рублёў, магілёўскі прадпрымальнік Уладзімір
Мардачоў ахвяраваў 4,5 тысяч долараў, беларус з Расіі Павал Бераговіч — 100 тысяч расійскіх рублёў, а фінансавая кампанія “Альпары — 30 тысяч долараў.
Зміцер Яцкевіч
Усе ахвярадаўцы заслугоўваюць таго, каб іх імёны былі выстаўлены на сайце Музея гісторыі Магілёва, — сказаў Яцкевіч. На ягоную думку, “чын беларусаў па збору сродкаў на
выкуп нацыянальнай святыні сведчыць пра тое, што наш народ жадае людзьмі звацца, ведаць сваё мінулае і вяртаць свае помнікі гісторыі.
Цырымонія перадачы Статута ВКЛ
Трэці Статут ВКЛ — выдатны помнік беларускай мовы і юрыдычнай думкі XVI стагоддзя. У Статут ўвайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў
заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Статут абагульняў дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую
(сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі). Статут, распрацаваны канцлерам ВКЛ Яўстафіем
Валовічам і падканцлерам ВКЛ Львом Сапегам, быў упершыню надрукаваны на беларускай мове ў 1588 годзе за асабістыя сродкі Сапегі ў віленскай друкарні, заснаванай Пятром Мсціслаўцам на грошы
магілёўскіх купцоў Мамонічаў. У свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, а ў Беларусі з’явіўся першы.