У Мінску адбылася вечарына, прысвечаная 20-годдзю зацвярджэння нацыянальных сімвалаў у якасці дзяржаўных
12 снежня ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбылася вечарына, прысвечаная 20-годдзю зацвярджэння нацыянальных сімвалаў — бел-чырвона-белага сцяга
і герба “Пагоні ў якасці дзяржаўных.
12 снежня ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбылася вечарына, прысвечаная 20-годдзю зацвярджэння нацыянальных сімвалаў — бел-чырвона-белага сцяга
і герба “Пагоні ў якасці дзяржаўных.
Як адзначыў старшыня камісіі па забеспячэнню адзінай палітыкі выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь пры прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання (далей —
парламенцкая геральдычная камісія) Алег Трусаў, герб “Пагоня ўваходзіць ў першую дзясятку самых старадаўніх еўрапейскіх гербаў.
Мікола Купава
Паводле яго слоў, гэты герб вядомы з XIII стагоддзя, а з 1296 года стаў дзяржаўным сімвалам Вялікага Княства Літоўскага і быў такім сімвалам аж да апошняга раздзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Нават у Расійскай імперыі гэты герб не быў забаронены, а ўжываўся ў сімволіцы паняволеных народаў, адзначыў Трусаў. Паводле яго слоў, колеры бел-чырвона-белага сцягу прышлі ў Еўропу ў бронзавым веку ад індаеўрапейскіх плямёнаў, якія размаўлялі на санскрыце, а сам сцяг упершыню зафіксаваны як баявы падчас бітвы пад Оршай 8 верасня 1514 года паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы.
“Як дзяржаўны сцяг БНР, бел-чырвона-белы сцяг быў распрацаваны дзеячам нацыянальнага адраджэння, архітэктарам Клаўдзіем Дуж-Душэўскім. Дарэчы, светлай памяці гісторык Віталь Скалабан
знайшоў улётку з выявамі бел-чырвона-белы сцягу. Гэтая ўлётка была выдадзена ў Адэсе беларускімі вайскоўцамі Румынскага фронту ў 1917 годзе, — сказаў Трусаў. Ён звярнуў увагу на
тое, што нацыянальныя сімвалы сталі дзяржаўнымі 19 верасня 1991 года, а 10–11 снежня таго ж года былі прынятыя эталоны дзяржаўнага бел-чырвона-белага сцягу і герба
“Пагоня. Пры гэтым, па дамоўленасці з літоўскім бокам гербы абедзвюх краін адрозніваліся ва ўсіх дэталях — беларускі быў зроблены ў гатычнай, а літоўскі — у
рэнесансна-барочнай традыцыі.
Паводле слоў геральдыка, удзельніка парламенцкай геральдычнай камісіі Анатоля Цітова, герб “Пагоня гістарычна ўжываўся толькі на этнічных беларускіх землях, а на тэрыторыі Літвы
— толькі герб “Мядзведзь.
Анатоль Цітоў
Мастак, удзельнік парламенцкай геральдычнай камісіі Мікола Купава паведаміў, што яшчэ ў 1986 годзе ён ужыў выяву бел-чырвона-белага сцягу ў ілюстрацыях да беларускай народнай казкі “Сіняя
світа налева пашыта, а напярэдадні развалу СССР распрацаваў эскіз надрукаванага канверта з выявай “Пагоні на фоне карты БНР. Паводле яго слоў, мастакі падрыхтавалі
выставу нацыянальных сімвалаў, якая напярэдадні іх прыняцця 19 верасня 1991 года экспанавалася ў фае Вярхоўнага Савета. “А на пачатку 1992 года мне пашчасціла стаць аўтарам першых паштовых
марка Рэспублікі Беларусі з выявамі яе дзяржаўных сімвалаў, — сказаў мастак.
Старшыня камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання па міжнародных справах і знешнеэканамічных сувязях, першы амбасадар Беларусі ў ФРГ Пётра Садоўскі прапанаваў пачаць збор
матэрыялаў для Музея беларускай незалежнасці, і ў якасці экспаната будучай установы культуры перадаў Алегу Трусаву сувенірную фарфоравую талерачку з выявай дзяржаўнага герба
“Пагоні і надпісам “Вярхоўны Савет. Рэспубліка Беларусь.
Да вечарыны былы настаўнік матэматыкі з вёскі Лунна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, філатэліст Лявон Карповіч падрыхтаваў выставу паштовых марак “Гісторыя маёй краіны.
Акрамя таго, падчас вечарыны экспанаваліся старадаўнія выявы нацыянальных сімвалаў — бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоні.