Ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму
29 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты, што знаходзіцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінска, адбылося штомесячнае памінавенне ахвяраў сталінізму.
29 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты, што знаходзіцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінска, адбылося штомесячнае памінавенне ахвяраў сталінізму.
Ва ўшанаванні пад бел-чырвона-белым сцягам удзельнічалі 13 чалавек — актывісты аргкамітэта па стварэнню руху салідарнасці “Разам, малебнаў за вызваленне палітычных
зняволеных, а таксама міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял. Яны запалілі знічкі каля каменя з надпісам “Ахвярам
сталінізму і каля “Крыжа пакутаў, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць бязвінна палеглых людзей, праспявалі песні беларускага нацыянальнага адраджэння і правялі
малебен.
Старшыня грамадскага аб’яднання “Хрысціянская злучнасць “Курапаты Вацлаў Нямковіч адзначыў, што ў Курапатах ляжаць ахвяры пакутнага XX стагоддзя, калі ў свеце
прыйшлі да ўлады камуністы і фашысты. Паводле ягоных слоў, ідэалогіі гэтых таталітарных рэжымаў заснаваныя на сацыялістычных прынцыпах і мары аб роўнасці людзей. “Але людзі ніколі не могуць
быць роўнымі, таму што ад нараджэння ў іх ужо закладзены розныя мажлівасці. І гэтае адрозненне паміж дзецьмі з гадамі паглыбляецца, таму што кожны хлопчык і дзяўчынка атрымліваюць рознае выхаванне і
жывуць у розных умовах. Паколькі галоўнымі ворагамі для камуністаў былі прадстаўнікі буржуазіі, а для фашыстаў — прадстаўнікі так званых “непаўнавартасных рас, іх
знішчалі, а пасля праведзенай селекцыі астатніх прымушалі пакорна працаваць. Адзінае адрозненне паміж фашыстамі і камуністамі палягала ў тым, што першыя забівалі адкрыта, а другія імкнуліся схаваць
сляды сваіх злачынстваў, — сказаў Нямковіч.
Грамадская актывістка Ганна Шапуцька адзначыла, што днямі дэмакратычныя актывісты здзейснілі вандроўку па месцах масавай згубы органамі НКУС зняволеных турмаў Заходняй Беларусі ў першыя дні
германа-савецкай вайны. “Паводле загада наркама НКУС Лаўрэнцыя Берыі гэтыя людзі былі расстраляныя, бо савецкая ўлада лічыла іх ворагамі народу і небяспечнымі для сябе. І ўчора мы прайшлі
Ігуменскі шлях — сапраўдную дарогу смерці, уздоўж якой былі забітыя тысячы бязвінных людзей, у тым ліку і дзеці, — сказала Шапуцька.
Намеснік старшыні аргкамітэту па стварэнню руху салідарнасці “Разам, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў распавёў, што 27–28 чэрвеня дэмакратычныя актывісты
наведалі месцы масавай згубы напрыканцы чэрвеня 1941 года зняволеных заходнебеларускіх турмаў. “Заклікам “Жыве Беларусь! мы ушанавалі памяць гэтых людзей каля турмы ў
горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці, дзе зараз утрымліваецца палітвязень Зміцер Дашкевіч, каля вёскі Нікалаева Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці і каля вёскі Касута Вілейскага раёна Мінскай
вобласці. Сярод расстраляных без суду і следства былі людзі, якія яшчэ нават не атрымалі прысуду за парушэнне сацыялістычнай дысцыпліны — за адыход ад месца працы на некалькіх хвілін, а
таксама за раскраданне сацыялістычнай маёмасці — за некалькі каласкоў збожжа, — сказаў Макаеў.
За ўшанаваннем наглядаў адзін супрацоўнік праваахоўных органаў у цывільным.
Чарговае памінанне ў Курапатах адбудзецца 29 ліпеня ў 18.00.