Вернісаж Ястраба
У Нацыянальнай бібліятэцы 24 лютага адбыўся вернісаж Фёдара Ястраба. Адкрылася яго выстава “Формула міфа і прайшла прэзентацыя кнігі жывапісца “Мастацтва ў
сацыяльнай прасторы.
Экспазіцыя дэманструе каля 30 карцін аўтара, у асноўным апошняга перыяду. Яны адносяцца да цыклу твораў “Формула міфа і звязаны з міфалагічнымі вобразамі. Мастак у сваёй творчасці
звяртаецца і да антычных міфаў, і да сённяшніх. “Гэта мая інтэрпрэтацыя міфаў. Тут могуць быць зусім недакладныя рэчы, — адзначыў Фёдар Ястраб.
У Нацыянальнай бібліятэцы 24 лютага адбыўся вернісаж Фёдара Ястраба. Адкрылася яго выстава “Формула міфа і прайшла прэзентацыя кнігі жывапісца “Мастацтва ў сацыяльнай прасторы.
Экспазіцыя дэманструе каля 30 карцін аўтара, у асноўным апошняга перыяду. Яны адносяцца да цыклу твораў “Формула міфа і звязаны з міфалагічнымі вобразамі. Мастак у сваёй творчасці
звяртаецца і да антычных міфаў, і да сённяшніх. “Гэта мая інтэрпрэтацыя міфаў. Тут могуць быць зусім недакладныя рэчы, — адзначыў Фёдар Ястраб.
“Мастацтва ў сацыяльнай прасторы — выданне навукова-папулярнае. “Таму што навуковыя артыкулы, але аздобленыя ў папулярнай форме, — патлумачыў
аўтар. На 320 старонках альбомнага фармату размешчаны 500 ілюстрацый. Гэта зборнік артыкулаў мастака — самых розных і ў розныя часы надрукаваных на старонках розных выданняў. А некаторыя
артыкулы — пра аўтара.
Кніга складаецца з раздзелаў. “Яна дастаткова жорстка структураваная. І таму яна кніжка, а не проста рыхлы зборнік артыкулаў. Яна сапраўдная кніжка з дакладнай структурызацыяй,
— падкрэсліў Фёдар Ястраб.
Героямі выдання з’яўляюцца каля 100 мастакоў — не толькі беларускіх, але і замежных. Тых, хто прымаў удзел у праектах аўтара. Іх творы таксама ёсць у кнізе. Гэта
мастакі з Германіі, ЗША, Літвы, Украіны, Сербіі, Арменіі, Кубы, Турцыі, Нарвегіі.
Кніга распавядае аб сучасным мастацкім жыцці. “Самыя апошнія гады ў ёй разглядаюцца, самыя апошнія праекты. Самыя апошнія павевы ў мастацкім жыцці Беларусі, — сказаў
мастак. У выданні ўзнімаюцца як тэарэтычныя аспекты мастацтва, так і практычныя. Разглядаецца, напрыклад, пытанне “свабода творчасці і рынак. І ёсць цэлы раздзел, прысвечаны
арт-рынку і падрыхтоўцы спецыялістаў гэтай справы.
“І, канечне, мне хацелася выказаць многа думак і наконт арт-бізнесу, і наконт сучаснага мастацтва, наконт шляхоў моладзі ў гэтым мастацтве, наконт успрыняцця гэтага мастацтва,
— кажа Фёдар Ястраб.
Ён мяркуе, што настолькі багата ілюстраванае выданне знойдзе свайго чытача не толькі сярод навукоўцаў і студэнтаў. Але і сярод звычайных грамадзян, усіх тых, хто цікавіцца і нават не цікавіцца
мастацтвам.
“Кніга перш за ўсё ідэйна і па-мастацку накіравана да шырокіх колаў, — рэзюмаваў аўтар. — Там і спецыяліст знойдзе артыкулы, блізкія яго характару і яго прафесійным
схільнасцям. Але там знойдзе і проста чытач тыя артыкулы, якія распавядуць у дастаткова папулярнай форме пра наша беларускае мастацтва. У гэтым быў якраз сэнс і сутнасць маёй кніжкі.
А ў з’яўленні яе на свет дапамог Беларускі народны банк. Яго генеральны дырэктар Канстанцін Цэрэтэлі таксама прысутнічаў на вернісажы. “Гэтыя грузінскія бізнэсмэны аказаліся
вельмі блізкія беларускаму мастаку. І я вельмі ім удзячны, таму што няма лепшых беларусаў іншы раз, чым грузіны, — зазначыў Фёдар Ястраб.