Выкручванне рук

У Беларусі разгарнулася татальная кампанія прымусовай дактыласкапіі. Гэтай працэдуры «падлягаюць» усе ваеннаабавязаныя грамадзяне краіны.

Асноўную працу па дактыласкапіі і фотаўліку, як адзначыў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, вядзе МУС. «Першапачаткова выклікалі ў ваенкаматы, — Але там адбіткі пальцаў зноў жа міліцыя здымала. Зараз і ў ваенкаматы не выклікаюць. Увогуле па дамах ходзяць і там на месцы здымаюць. Але тое, што яны зараз актывізаваліся, гэта праўда».



702cafa3bb4c9c86e4a3b6834b45aedd.jpg

У Беларусі разгарнулася татальная кампанія прымусовай дактыласкапіі. Гэтай працэдуры «падлягаюць» усе ваеннаабавязаныя грамадзяне краіны.

Асноўную працу па дактыласкапіі і фотаўліку, як адзначыў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, вядзе МУС. «Першапачаткова выклікалі ў ваенкаматы, — Але там адбіткі пальцаў зноў жа міліцыя здымала. Зараз і ў ваенкаматы не выклікаюць. Увогуле па дамах ходзяць і там на месцы здымаюць. Але тое, што яны зараз актывізаваліся, гэта праўда».
З непаслухмянымі грамадзянамі спрабуюць змагацца пакараннямі. У брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка зняць адбіткі пальцаў сілай міліцыянтам не ўдалося. Пры гэтым праваабаронцу нанеслі траўму кісці правай рукі, што ён і зафіксаваў у траўмапункце бальніцы. У пастарунку на яго склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Раман Кісляк накіраваў скаргу ў пракуратуру наконт іх супрацьпраўных сілавых дзеянняў.
Работніка чыгункі з вёскі Мельнікі Маларыцкага раёна Рыгора Лук’янчука міліцыянты папросту пераследавалі. Як паведамілі праваабаронцы «Вясны», яго выклікалі па тэлефоне, прыязджалі дадому і нарэшце спынілі на станцыі Мельнікі. Мужчыне ўручылі паперы аб адміністратыўнай адказнасці і, адпаведна, штрафе 30 базавых велічынь за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Не пагадзіўся прымусова здаваць адбіткі пальцаў Аляксандр Капылоў, які працуе з Лук’янчуком. Як кажа Аляксандр, ён законапаслухмяны грамадзянін. А прымусовую здачу адбіткаў пальцаў расцэньвае як прыніжэнне яго асобы.
Як зазначыў Валянцін Стэфановіч, людзям не падабаецца, што ўлады ўмешваюцца ў іх прыватнае жыццё. «Якімі б мэтамі не прыкрываліся, але чалавеку не падабаецца, што ў яго адбіткі пальцаў бяруць, фатаграфуюць яго, яшчэ штосьці з ім робяць. Гэта натуральна», — падкрэсліў праваабаронца. Да таго ж, адзначыў ён, «улічваючы, у якой мы краіне знаходзімся і актыўнасць нашых спецслужбаў, якая скіраваная ў мэтах палітычнага пераследу некаторых грамадзян».
Праваабаронцу Алегу Волчаку прызначылі праходжанне дактыласкапіі на 25 сакавіка — у Дзень Волі. Прыслалі позву з міліцыі і ў выпадку адмовы папярэдзілі аб адміністратыўнай адказнасці. Алег Волчак накіраваў заяву ў ваенкамат Фрунзенскага раёна Мінска. І папрасіў згодна з законам «Аб зваротах грамадзян» адказаць на 14 пытанняў, якія ўзніклі ў яго наконт гэтай працэдуры. У прыватнасці, у чым неабходнасць «такога экстраннага збору» адбіткаў пальцаў рук у ваеннаабавязаных. І на падставе якой «канкрэтнай нормы закона» караюць грамадзян, якія адмаўляюцца ад дактыласкапіі.
А палітолаг Алесь Лагвінец у сваёй заяве ў міліцыю ў сувязі з «дамаганнямі» паведаміў аб гатоўнасці «здаць пальчыкі». Але пасля таго, як гэта публічна зробіць «асоба, якая займае пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». І шэраг іншых асобаў, сярод якіх генпракурор, кіраўнікі КДБ, Савета Бяспекі, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, а таксама міністры і дэпутаты.