Вяртанне ў Еўропу
12–14 лістапада ў Варшаве адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі».
Арганізатарам ужо традыцыйнай канферэнцыі, прысвечанай беларускай праблематыцы, выступае Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага (www.lazarski.pl).
У канферэнцыі возьмуць удзел каля сямідзесяці вядучых даследчыкаў, практыкаў у галіне гістарычнай адукацыі, грамадскіх актывістаў і выдаўцоў з Беларусі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, Канады і
ЗША.

Мультыдысцыплінарная канферэнцыя прысвечана перакрыжаванням беларускай і еўрапейскай гісторыі, а таксама іх уплыву на сучасныя падзеі, міжнародную палітыку і парадак дня.
На пленарных пасяджэннях будуць прадстаўлены асноўныя акадэмічныя канцэпцыі, сучасныя навучальныя метадалогіі, міжнародныя даследчыя і адукацыйныя праекты, а таксама апошнія публікацыі па тэме
Беларусі і Еўропы. Акрамя таго, на пяці працоўных секцыях будуць разгледжаны важныя гістарычныя тэксты, якія варта перакласці і зрабіць даступнымі для беларускай грамадскасці, адбудуцца прэзентацыі
міжнародных праектаў па навуковых стажыроўках, стыпендыях, выдавецкіх ініцыятывах і выкарыстанні новых медыяў для папулярызацыі гістарычных ведаў, а таксама абмеркаваныя магчымасці развіцця
шчыльнейшай супрацы паміж беларускімі і замежнымі гісторыкамі.
У межах канферэнцыі будзе дзейнічаць «Кніжны кірмаш», на якім вядучыя незалежныя выдавецтвы з Беларусі і Польшчы прадставяць кніжныя навінкі, а таксама перыядычныя выданні,
прысвечаныя гісторыі Беларусі і беларуска-еўрапейскім стасункам.
Ірына Віданава