Волчак ідзе ў КДБ
На 16 сакавіка праваабаронцу Алегу Волчаку прызначылі сустрэчу ў КДБ. Размова адбудзецца з начальнікам УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці Уладзімірам Калачам.
Алег Волчак дамогся сустрэчы з Калачам па ўласнай ініцыятыве. І мае намер патрабаваць вяртання кампутара і дыскаў, забраных у яго 25 снежня падчас ператрусу.
На 16 сакавіка праваабаронцу Алегу Волчаку прызначылі сустрэчу ў КДБ. Размова адбудзецца з начальнікам УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці Уладзімірам Калачам.
Алег Волчак дамогся сустрэчы з Калачам па ўласнай ініцыятыве. І мае намер патрабаваць вяртання кампутара і дыскаў, забраных у яго 25 снежня падчас ператрусу.
Першая спроба патрапіць на прыём была пры наведванні ўпраўлення КДБ 2 сакавіка. Аднак дзяжурны паведаміў, што начальнік яшчэ не прыйшоў з адпачынку. Алег Волчак патлумачыў камітэтчыкам, што калі не
вернуць яго маёмасць, то ён падасць заяўку ў гарвыканкам на пікетаванне КДБ, каб “пачаць змагацца за свае правы. І будзе ўздыымаць гэта пытанне “на міжнародным
узроўні. “Праз паўгадзіны мне патэлефанавалі і сказалі, што 16 сакавіка ў мяне будзе сустрэча з начальнікам, — кажа праваабаронца.
Хадайніцтва аб вяртанні тэхнікі ён накіраваў напрыканцы лютага старшаму следчаму УКДБ Андрэю Дарашэвічу, які праводзіў ператрус. Алег Волчак указаў, што забіраць кампутар не было падстаў. Яго вынялі
з тлумачэннем, што там можа быць інфармацыя, датычная крымінальнай справы аб “масавых беспарадках 19 снежня. Праваабаронца заявіў, што такой інфармацыі ў кампутары няма.
“А каб даказаць гэта, я прапанаваў агледзець яго ў маёй прысутнасці, — нагадаў ён следчаму.
У кампутары і на старых дысках была інфармацыя аб праваабарончай дзейнасці, уласныя артыкулы, фота-, відэа- і іншая інфармацыя, якая збіралася працяглы час. Як зазначыў Волчак, на кампутары працавала
яго жонка і вучылася дзіця. Згодна з артыкулам 13 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, кожны грамадзянін мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё. У тым ліку ад замаху на
тайну карэспандэнцыі і іншых паведамленняў. “Там захоўваецца асабістая інфармацыя — мая і маіх кліентаў, — падкрэсліў праваабаронца.
“Ствараецца ўражанне, што вобшук і выняцце кампутара і іншых носьбітаў інфармацыі было падставай атрымаць дадзеныя аб маёй асабістай і прафесійнай дзейнасці, — рэзюмаваў у
хадайніцтве Волчак.
За два месяцы, паводле яго словаў, маглі ўжо тысячу разоў “праверыць усе гэтыя дакументы. Па “справе 19 снежня кампутары і іншую аргтэхніку з носьбітамі
інфармацыі масава канфіскавалі ў актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў. І ніхто не ведае, што з імі адбываецца, ці будуць яны аддадзены, і ў якім стане.