Выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»
У серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніжка Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы. Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка».
Выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»
Пра новае выданне распавядае аўтар Сяргей Навумчык:
«Два гады таму на хвалях Радыё Свабода гучала перадача «Дзевяноста першы вачыма ўдзельніка», але кніга ў значнай ступені дапоўненая
ў параўнанні з тым, што было ў эфіры і на сайце.
Кніга прысвечаная падзеям 1991 году, калі 25 жніўня была абвешчана незалежнасць Беларусі.
Кожны, хто апісвае падзеі, удзельнікам альбо сведкам якіх яму давялося быць, стаіць перад спакусай выказаць свае асабістыя адчуванні і даць уласны, суб’ектыўны погляд. Гэта
натуральна, і адразу скажу: такі погляд у кнізе прысутнічае, гэтым і адрозніваецца мемуарыстыка ад навуковых даследаванняў.
Але гэтая кніга — не мемуары ў іх класічным разуменні: я даю вытрымкі з дакументаў, стэнаграмаў, публікацыяў
у СМІ — яны, акрамя што нясуць у сабе інфармацыю, дапамагаюць адчуць атмасферу таго часу (ці лепей сказаць — эпохі, бо ў 91-м
адзін дзень вырашаў столькі, што ў іншы час спатрэбіліся б месяцы, а то і гады).
Таксама ў кнізе — нататкі пра ключавыя палітычныя фігуры 91-га. Напрыклад, пра Дземянцея і Кебіча (мяне да гэтага часу здзіўляе, што прызнанне Кебіча
пра ягоную прыналежнасць да выведкі, якое ён зрабіў у сваіх мемуарах, практычна незаўважана ні гісторыкамі, ні палітолагам).
З аднаго боку, здабыццё незалежнасці арганічна ўплятаецца ў працэс адваёвы свабоды, які ахапіў ня толькі СССР, але і Усходнюю Еўропу.
Але памылкова лічыць, што Беларусі незалежнасць была наканаваная. У некаторых раздзелах я спрабую паказаць, што падзеі маглі развівацца і інакш —
і Беларусь мела зусім нават рэальны шанец скласці разам з Расеяй агульную «імперыю».
На шчасце, нацыянальным сілам на чале з БНФ удалося вывесці Беларусь на іншы гістарычны шлях.
Думаю, той, хто прачытае гэтую кнігу, ужо ніколі ня скажа, што «незалежнасць на беларусаў звалілася з неба».
Заяўку на кнігу можна дасылаць ужо зараз — паведамце ў ёй паштовы адрас, на які можна даслаць кнігу. Дасылайце заяўку на адраспаштовая
скрынка 111 Менск 5, індэкс 220005, электронны адрас — svaboda@rferl.org.