Жыхары былой вёскі Цна звярнуліся з лістом да кіраўніка дзяржавы

Больш за 100 жыхароў былой вёскі Цна, якая ўваходзіць у межы Савецкага раёна Мінска, накіравалі ліст прэзідэнту.

Аўтары ліста паведамляюць, што ў лютым 2005 года яны звярнуліся да старшыні Мінскага гарвыканкаму і кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна з просьбай добраўпарадкаваць пешаходную сцежку, якая пратаптана праз лес і поле і самым кароткім шляхам звязвае былую вёску Цна са сталічным мікрараёнам Зялёны Луг.

Больш за 100 жыхароў былой вёскі Цна, якая ўваходзіць у межы Савецкага раёна Мінска, накіравалі ліст прэзідэнту.
Аўтары ліста паведамляюць, што ў лютым 2005 года яны звярнуліся да старшыні Мінскага гарвыканкаму і кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна з просьбай добраўпарадкаваць пешаходную сцежку, якая пратаптана праз лес і поле і самым кароткім шляхам звязвае былую вёску Цна са сталічным мікрараёнам Зялёны Луг.
“Гэтая сцежка з’яўляецца для нас своеасаблівай дарогай жыцця, паколькі аўтобусы ў Цну не заходзяць, рухаюцца па Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе з інтэрваламі да дзвюх гадзін. Звяртаем Вашу ўвагу, што ў Цне акрамя прадуктовай крамы няма аніякіх сацыяльна-культурных аб’ектаў. Вось чаму мы пастаянна карыстаемся сцежкай, калі ідзем на працу, у паліклініку і магазіны, а нашы дзеці — у дзіцячы сад і на вучобу.
Адміністрацыя раёна падтрымала нашу просьбу, і на 2006 год рашэннем № 904 ад 26 мая 2005 года Мінгарвыканкам запланаваў “распрацоўку ў вызначаным парадку праектна-каштарыснай дакументацыі на будову пешаходнай сцежкі з яе асвятленнем праз лясны масіў ад былой вёскі Цна да вуліцы Мірашнічэнкі к сярэднім школам №№ 34 і 147. Але замест сцежкі для нас была добраўпарадкавана дарожка для жыхароў элітнага катэджнага пасёлка на беразе Цнянскага вадасховішча. Нам патрабавалася пяць гадоў, каб дабіцца добраўпарадкавання часткі нашай сцежкі праз лес, гэта значыць выканання рашэння Мінгарвыканкама. Дзеля гэтага мы больш за 40 разоў звярталіся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Мінгарвыканкам, адміністрацыю Савецкага раёна, ВКУП “Мінскзелянбуд і органы пракуратуры. Аднак нам неабходна было дабіцца добраўпарадкавання і той часткі сцежкі, якая ідзе праз поле. На свой чарговы ліст па гэтаму пытанню мы атрымалі адказ адміністрацыі Савецкага раёна ад 20 ліпеня 2010 года пра тое, што пытанне добраўпарадкавання гэтай часткі сцежкі будзе разглядацца праектнай арганізацыяй, якая распрацоўвае практна-каштарысную дакументацыю па аб’екту “Комплексная рэканструкцыя тэрыторыі былой вёскі Цна. Інжынерныя сеткі. Мы паверылі чыноўнікам і аслабілі сваю ўвагу па гэтаму пытанню. Днямі нашу сцежку перакрылі вялізнай кучай зямлі, паколькі дзялянку паміж дамамі №4 і №6 па вуліцы Крывіцкай, дзе праходзіла сцежка, па існуючай інфармацыі, перададзена прыватнай асобе пад будаўніцтва катэджа. І зараз мы і нашы дзеці вымушаныя хадзіць кружнымі шляхамі па праезнай частцы аўтамабільных дарог.
 Згодна з артыкулам 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, “Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Згодна з артыкулам 2 асноўнага закону краіны “Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. Якім жа чынам у дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржаве правы і інтарэсы сотняў людзей былі перакрэслены, каб дагадзіць адной сям’і?, — гаворыцца ў лісце.
Яго падпісанты просяць прэзідэнта “адмяніць незаконнае рашэнне аб выдзяленні пляца паміж дамамі №4 і № 6 па вуліцы Крывіцкай пад будаўніцтва катэджу, паколькі гэтае рашэнне парушае правы і інтарэсы людзей, дыскрэдытуе дзяржаўную ўладу і стварае напружанасць у грамадстве.
У лісце на імя старшыні Следчага камітэта краіны жыхары былой Цны просяць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да асоб, якія парушылі правы і інтарэсы грамадзян і іх дзяцей.