Жудасная прыбіральня ці зараснікі крапівы: што выбіраюць турысты?
Гісторыка-культурная спадчына Беларусі ў апошнія гады вабіць да сябе многіх свядомых беларусаў. Адмысловыя туры запрашаюць прыняць удзел у вандроўках па незвычайных вядомых і невядомых мясцінах нашай краіны. Аднак грамадскія прыбіральні ў некаторых гістарычных месцах прыніжаюць чалавечую годнасць і не маюць ніякіх адносін да культуры.
![fab90296_e1c7_431f_a6fc_11e6d611c174_logo.jpg fab90296_e1c7_431f_a6fc_11e6d611c174_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/fab90296_e1c7_431f_a6fc_11e6d611c174_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
9 ліпеня 2016 года мне пашчасціла прыняць удзел у гісторыка-культурніцкай вандроўцы турыстычнай кампаніі «Інкомтур» і праехаць па гістарычным маршруце Мінск — Хмелеўка — Заслаўе — Новае поле — Вязынка.
![0491beb4_813c_457c_9a65_8bfbdad0ada3_logo.jpg 0491beb4_813c_457c_9a65_8bfbdad0ada3_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/0491beb4_813c_457c_9a65_8bfbdad0ada3_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цікава было пабываць на былой мяжы паміж савецкай і польскай часткамі Беларусі, пабачыць у Заслаўі камендатуру і казармы 15-га памежнага атрада НКУС БССР, а таксама наведаць Марыінскі касцёл 17-га стагоддзя і Спаса-Прэабражэнскую царкву — былы Кальвінскі збор, гарадскі вал 1000-гадовага ўзросту.
![ae2df7e1_4f8c_44eb_8e61_e1906fe1141a_logo.jpg ae2df7e1_4f8c_44eb_8e61_e1906fe1141a_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/ae2df7e1_4f8c_44eb_8e61_e1906fe1141a_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Удзельнікі вандроўкі ў суправаджэнні кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава мелі магчымасць паглядзець на былую сядзібу князёў Любецкіх-Друцкіх у вёсцы Новае поле, а таксама разам са «Спеўным сходам» прыняць удзел у спяванні беларускіх абрадавых песень падчас купальскага свята ў Вязынцы.
![2923e6cf_5065_41e5_8cd6_ae05e846f274_logo.jpg 2923e6cf_5065_41e5_8cd6_ae05e846f274_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/2923e6cf_5065_41e5_8cd6_ae05e846f274_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![6dcd26f8_d55a_44a7_9df8_a0e3c1e109fb_logo.jpg 6dcd26f8_d55a_44a7_9df8_a0e3c1e109fb_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/6dcd26f8_d55a_44a7_9df8_a0e3c1e109fb_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дарэчы, апошняя частка вандроўкі была асабліва прывабнай для ўсіх яе ўдзельнікаў: падчас кветкавага этна-фестываля каля музея Янкі Купалы ў Вязынцы можна было паслухаць розныя этна-гурты, паўдзельнічаць у шматлікіх майстра-класах, народных гульнях і танцах, а таксама пабачыць элементы абрада спускання надзвычай вялікага купальскага вянка ў ваду рэчкі Вязынкі.
![d9e8ed23_3a80_41f9_b67b_b4bb9c9b3aa5_logo.jpg d9e8ed23_3a80_41f9_b67b_b4bb9c9b3aa5_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/d9e8ed23_3a80_41f9_b67b_b4bb9c9b3aa5_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усё б было добра, калі б не адсутнасць прыкметаў цывілізацыі ў грамадскіх прыбіральнях, якія, прыніжаючы чалавечую годнасць, адначасова прыніжаюць і культурны ўзровень святочных мерапрыемстваў.
![Людміла лічыць, што такія прыбіральні даўно пара зачыніць па ўсёй краіне. Людміла лічыць, што такія прыбіральні даўно пара зачыніць па ўсёй краіне.](/img/v1/userfiles/images/f6947683_2827_47cc_86bf_856c777c8f54_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Людміла лічыць, што такія прыбіральні даўно пара зачыніць па ўсёй краіне.
— На жаль, грамадскія прыбіральні, як гэта ні сумна, сведчаць пра нізкі ўзровень цывілізацыйнага развіцця грамадства, — выказвае сваю думку Людміла Карабань, мінчанка, удзельніца вандроўкі. — І ў Вязынцы, дзе падчас купальскага свята сабраліся сотні людзей, і ў гістарычным Заслаўі чыноўнікі да гэтага часу не паклапаціліся пра культурныя прыбіральні. Паўсюль брудна, дрэнны пах, адсутнічае вада, каб памыць рукі. Каля Спаса-Прэабражэнскай царквы ў Заслаўі з дзвюх прыбіральняў працавала толькі адна, мужчыны і жанчыны змушаны былі стаяць у адной чарзе. Зачыніцца таксама нельга: дзверы не працуюць. Жудасна непрыемна і сорамна перад замежнымі гасцямі. Складваецца ўражанне, што нашы чыноўнікі ніколі не наведваюць гістарычныя беларускія мясціны, альбо іх водзяць у іншыя прыбіральні.
![7522cf77_7a20_4254_965a_d375b8b4d460_logo.jpg 7522cf77_7a20_4254_965a_d375b8b4d460_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/7522cf77_7a20_4254_965a_d375b8b4d460_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суарганізатар вандроўкі з боку «Спеўнага схода» Аляксей Чубат таксама здзіўляецца таму, што мясцовыя кіраўнікі як быццам забылі пра існаванне пад бокам Мінска такога буйнога цэнтру турызма як Заслаўе.
— Калі ў Вязынцы наведвальнікі яшчэ могуць знайсці санітарную альтэрнатыву ў лесе, альбо ў хмызняку пры рэчцы, дык у Заслаўі такой альтэрнатывы няма, даводзіцца карыстацца жудаснымі прыбіральнямі, якія там ёсць, — кажа Аляксей. — З аднаго боку, месца калі царквы ў Заслаўі выглядае па-еўрапейску: 1000-гадовы вал абкошаны, растуць прыгожыя кветкі. І ў гэтым жа месцы пасля наведвання прыбіральні ўзнікае жаданне прайсці дэзінфекцыю.
![be47c912_3daa_487a_95fd_76f9c7b12745_logo.jpg be47c912_3daa_487a_95fd_76f9c7b12745_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/be47c912_3daa_487a_95fd_76f9c7b12745_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах аднаго з арганізатараў купальскага фэсту ў Вязынцы, у розных конурсах падчас святочных мерапрыемстваў удзельнічалі калектывы з Расіі і Украіны, а таксама прысутнічалі госці з Літвы і Нямеччыны. Будзем спадзявацца, што яны адпраўлялі свае жыццёвыя патрэбы ў больш прыстойных умовах, чым просты беларускі люд.
![cf3515d8_2cdc_45b2_855b_58f0a1d8ea16_logo.jpg cf3515d8_2cdc_45b2_855b_58f0a1d8ea16_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/cf3515d8_2cdc_45b2_855b_58f0a1d8ea16_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)