Зваротны адлік
Да Народнага сходу засталося 15 дзён. З гэтай акцыяй пратэсту некаторыя аптымісты звязваюць магчымы штуршок да пераменаў у сацыяльна-палітычным ладзе рэспублікі. Арганізатары перакананыя, што брутальнага разгону людзей не будзе. Ці прынясе Народны сход канструктыўны вынік, або толькі адыграе ролю аддушыны для спускання пары, стане вядома пасля 8 кастрычніка.
Да Народнага сходу засталося 15 дзён. З гэтай акцыяй пратэсту некаторыя аптымісты звязваюць магчымы штуршок да пераменаў у сацыяльна-палітычным ладзе рэспублікі. Арганізатары перакананыя, што брутальнага разгону людзей не будзе. Ці прынясе Народны сход канструктыўны вынік, або толькі адыграе ролю аддушыны для спускання пары, стане вядома пасля 8 кастрычніка.
Народны сход пройдзе ў 28-мі гарадах краіны. Арганізатары Народнага сходу гавораць, што ўлады пачалі праяўляць да іх цікаўнасць -- час ад часу затрымліваць зборшчыкаў подпісаў ці распаўсюднікаў
інфармацыі. “Ствараецца уражанне, што ні міліцыя, ні суды не чыталі артыкул Канстытуцыі аб мясцовых сходах, -- гаворыць кіраўнік незалежнага прафсаюзу РЭП і адзін з
арганізатараў Народнага сходу Генадзь Фядыніч.
Разам з тым палітык Віктар Івашкевіч перакананы, што брутальных разгонаў Народных сходаў не будзе. “Я перакананы, і гэта паказала акцыя 21 верасня, што на масавыя
арышты, разгоны ўлады не пойдуць, бо яны цяпер зноў распачынаюць дыялог з Еўропай. Але пакасціць з-пад цішка ўлады будуць. І гэтыя пакасці нам трэба спыняць, —
гаворыць Івашкевіч.
Генадзь Фядыніч нагадвае, што арганізатары маўклівых акцый пратэсту іх падтрымалі і заклікаюць людзей далучацца да сходаў 8 кастрычніка. Маўляў, і маладым сеткавым рэвалюцыянерам зразумела, што
пераменаў без удзелу працоўнага класу не будзе.
Віктар Болдзін збіраў подпісы за правядзенне Народнага сходу ў Магілёве. Кажа, што яго вельмі ўразіла беднасць людзей.
— Калі
ходзіш па кватэрах, то першае, што кідаецца ў вочы, —
вельмі бедна жывуць людзі. Раён прамысловы, у свой час на заводзе шкловалакна людзі добра зараблялі. Цяпер, калі прыходзіш, людзі зазываюць на кухню гарбаты папіць, выказацца. На кухні гаворым ці
пра цэны, ці пра здароўе —
гаворым пра цэны, хапаемся за сэрца. Гэта маё асабістае меркаванне, але кухні вельмі старыя, яшчэ савецкія, сантэхніка разбітая. У вачах у людзей такі жаль і надзея! —
дзеліцца падрабязнасцямі грамадскай працы Віктар Болдзін.
Прадстаўніца з Віцебскага рэгіёну, стваральніца прафсаюзнага руху “Разам Ірына Яскевіч падзялілася радаснаю навіною — у
аблвыканкам на размову запрашалі прадстаўнікоў ад мясцовай грамады.
— У нас ужо ёсць пэўны досвед працы ў падполлі, партызаншчыны. І сумна пра гэта гаварыць у сваёй краіне. Таму мы стварылі два месцы для сходу, аб адным заявілі. Учора быў прыемны момант, якім я ганаруся: прадстаўнікі ад трох дамоў былі запрошаныя ў кафэ пры аблвыканкаме, каб расказаць, што ўсе праблемы вырашаць. Кафэ пры аблвыканкаме — гэта не арышт, гэты новы крок у вырашэнні праблем!. І дэлегаваным жыхарам паабяцалі, што частку праблем ужо цяпер вырашаць. Пра Народны сход размова не вялася — ніхто не казаў, што вы туды не ідзіце, — гаворыць актыўная віцяблянка. Яна з задавальненнем адзначае, што больш за палову людзей, якія далучыліся да арганізацыі Народнага сходу, ніколі не ўдзельнічалі ў палітычных ці грамадскіх кампаніях.
Падчас Народнага сходу плануецца прызначыць дату наступнай сустрэчы. Пакуль мяркуецца, што будзе прапанавана сабрацца 12 лістапада. Да гэтага часу чыноўнікі акурат мусяць даць адказ на
прапановы-рэзалюцыі Народнага сходу. У залежнасці ад гэтых адказаў і будзе зразумела, што рабіць далей.