Адбылася прэзентацыя факсіміле “Жыція Ефрасінні Полацкай”

17 мая ў Мінску, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Б) адбылася прэзентацыя факсіміле “Жыція Ефрасінні Полацкай, выпушчанага выдавецтвам Беларускага экзархата да 1.150-годдзя Полацка.



51c68dc084cb0b8467eafad1330bce66.jpg

17 мая ў Мінску, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Б) адбылася прэзентацыя факсіміле “Жыція Ефрасінні Полацкай, выпушчанага выдавецтвам Беларускага экзархата да 1.150-годдзя Полацка.
Гэтае унікальнае выданне ў скураным пераплёце з мудрагелістым цісненнем, надрукаванае накладам у  100 паасобнікаў, падрыхтавалі да друку супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Б. Факсіміле жыція выдадзена ў дзвюх кнігах на царкоўна-славянскай, беларускай, рускай і англійскай мовах.
Член-карэспандэнт НАН Б, доктар філалагічных навук Александр Булыка адзначыў, што прайшла тысяча гадоў з дня нараджэння вялебнай Ефрасінні ігуменні Полацкай,  нябеснай заступніцы Беларусі. Паводле ягоных слоў, “Жыціе Ефрасінні Полацкай, адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы, адзіная крыніца біяграфічных звестак пра ігуменню, складзена, верагодна, напрыканцы XII стагоддзя да гэтай пары невядомым аўтарам. Ён услаўляе настойлівую і самаахвярную жанчыну, яе імкненне да ведаў і духоўнае дасканаласці, перадае ў строгай храналагічнай паслядоўнасці сапраўдныя гістарычныя факты — звесткі пра Полацк,яго культурнае жыццё, побыт княжацкай сям’і, сказаў Булыка.


Паводле ягоных слоў, гэты твор вядомы ў больш за 180 спісах, якія захоўваюцца ў бібліятэках і архівах па за межамі Беларусі і невядомыя шырокаму чытачу. Ён назваў “вельмі важным выданне факсіміле найбольш  поўнага спісу сярэдзіны XVI стагоддзя помніка, які захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.
Кандыдат філалагічных навук Сяргей Гаранін адзначыў, што выданне з’яўляецца найбольш дасканалым перакладам старажытнага тэксту з каментарамі, у якім сінтэзаваны вынікі тэксталагічных і гісторыка-літаратурных даследаванняў акадэмічнай навукі. Ён назваў выданне “вялікай навуковай падзеяй, якая, безумоўна, дасць імпульс новым даследаванням жыцця Ефрасінні Полацкай і культуры Полацкай зямлі.  


Сярод мажлівых аўтараў жыція кандыдат філалагічных навук Эльвіра Ярмоленка назвала слугу ігуменні Міхаіла, якога Ефрасіння пасылала ў Цар-горад па абраз Эфескай Божай маці, брата Давіда, які разам з Ефрасінняй падарожнічаў у Ерусалім, а таксама яе стрыечную сястру Еўпраксію, якая таксама суправаджала ігуменню ў Святую зямлю. Паводле слоў навукоўцы, у выданні захаваныя ўсе лінгвістычныя асаблівасці старажытнага тэксту, у тым ліку разбіўка яго на  асобныя словы, вынасныя літары, цітлы, скарачэнні і надрадковыя знакі. Сярод найбольшых цяжкасцяў пры працы над выданнем даследчыца назвала расчытку тэксту, а таксама перадачу адценняў эмоцый пры перакладзе царкоўна-славянскага тэксту на сучасныя беларускую і рускую мовы.
Кандыдат філалагічных навук Наталля Паляшчук падкрэсліла, што выданне падрыхтавана на высокім навуковым узроўні, вельмі адказна, удумліва і скрупулёзна, з’яўляецца узорам працы з помнікам нацыянальнай культуры, а таксама яго прэзентацыі сучаснаму чытачу.   


Кандыдат філалагічных навук Любоў Ляўшун лічыць неабходным стварыць у інстытуце сектар па вывучэнню жыцця Ефрасінні Полацкай і выданню ўсіх вядомых навуцы спісаў жыція нябеснай заступніцы Беларусі. 
Рэдактар выдавецтва Беларускага экзархата Наталля Куцаева назвала выданне чарговым крокам грамадства па адраджэнню нацыянальнай духоўнай спадчыны. Паводле яе слоў, пасля выпуску Слуцкага Евангелля і “Жыція Ефрасінні Полацкай выдавецтва рыхтуе да выдання знакамітае Полацкае Евангелле.       
Пад час імпрэзы ў ЦНБ экспанавалася выстава “Славен град Полацк, у якой предстаўлены 115 выданняў 1582—2010 гадоў па гісторыі Полацку. Сярод іх — хронікі XVI—XVII стагоддзяў на польскай мове і лаціне: Мацея Стрыйкоўскага “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі (1582) і  Александра Гваньіні “Апісанне Еўрапейскай Сарматыі (1611). Яны ўключаюць звесткі пра перыяд Лівонскай вайны (1558—1583), пад час якой Полацк неаднаразова быў захоплены і разбураны. Дэманструюцца таксама кніга грамадскага і царкоўнага дзеяча, багаслова, педагога і пісьменніка Сімяона Полацкага “Псалтырь Рифмотворная (“Псалтыр Рыфматворная, 1680), выданні XVIII—XIX стагоддзяў, надрукаваныя ў друкарні Полацкага езуіцкага калегіума на польскай мове і лаціне, у тым ліку “Miesiкcznik Poіocki (“Полацкі месячнік) — першы часопіс на тэрыторыі Беларусі.
Асобны раздзел выставы прысвечаны выданням пра знакамітых жыхароў Полацку, у тым ліку пра Ефрасінню Полацкую і Сімяона Полацкага. Сярод выстаўленых — даследаванне гісторыка, археографа і краязнаўцы Аляксея Сапунова “Житие преподобной Евфросинии княжны Полотской (“Жыціе вялебнай Еўфрасінні князёўны Полацкай, 1888) з аўтарскім дарчым надпісам.
У прэзентацыі ўдзельнічаў мужчынскі вакальны ансамбль выдавецтва Беларускага экзархата “Благавест.