Адбылася прэзентацыя праекта "Ханс Баум. 18 гадоў на Беларусі. Калаж. Ассамбляж"

У экспазіцыі, што адкрылася 2 мая ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, прадстаўлены каля 60 твораў, у аснову якіх пакладзены фармальны эксперымент з рознымі прадметамі штодзённага карыстання, замкнутых у прамавугольную прастору. Прычым аўтар надае асаблівую ўвагу паходжанню прадметаў, абставінам рэалізацыі творчай ідэі, выкарыстоўвае свае асацыяцыі і ўспаміны. Працы Баума ўспрымаюцца не толькі як мастацкія, але і як асаблівы аўтарскі архіў, праз які можна пазнаць чалавека і час.



7f489f642a0ddb10272b5c31057f0663.jpg

У экспазіцыі, што адкрылася 2 мая ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, прадстаўлены каля 60 твораў, у аснову якіх пакладзены фармальны эксперымент з рознымі прадметамі штодзённага карыстання, замкнутых у прамавугольную прастору. Прычым аўтар надае асаблівую ўвагу паходжанню прадметаў, абставінам рэалізацыі творчай ідэі, выкарыстоўвае свае асацыяцыі і ўспаміны. Працы Баума ўспрымаюцца не толькі як мастацкія, але і як асаблівы аўтарскі архіў, праз які можна пазнаць чалавека і час.


Сярод экспануемых — творы, які адлюстроўваць захапленне Баума Беларуссю, вынікі яго паездак у розныя краіны свету, цікавасць да творчасці Марка Шагала. У экспазіцыі таксама выстаўлены арт-аб’екты беларускага мастака Канстанціна Вашчанкі.

 
Яе адзначыла дырэктар музея Наталля Шаранговіч, усе прадстаўленыя ў экспазіцыі творы — вынік яго амаль 18-гадовай працы ў Беларусі. Паводле яе слоў, менавіта ў гэты перыяд свайго жыцця мастак стаў займацца каллажам і ассамбляжам. “Я бачу ў гэтай выставе арыгінальны і нечаканы погляд чалавека з менталітэтам, адрозным ад беларускага. У яго творах ёсць рэчы старадаўнія, сярэдзіны мінулага стагоддзя і сучасныя, якія жывуць сярод нас, але мы не звяртаем на іх увагу. Дзякуючы творчасці Баума, беларусы змогуць паглядзець на саміх сябе неяк па-іншаму, — сказала мастацтвазнаўца.

 


Гендырэктар беларускай кампаніі IBA Сяргей Аляксееў выказаў спадзяванне, што , творы Баума, якія ўпрыгожваюць офісы кампаніі і зрабілі важкі ўнёсак ў наладжванне нармальных ўзаемаадносін паміж яе нямецкімі і беларускімі спецыялістамі, будуць цікавымі беларускаму гледачу. У сувязі з тым, што спадар Баум выходзіць на пенсію, дырэктар кампаніі выказаў яму падзяку за працу ў IBA, а таксама за мастацкія творы, якія застаюцца ў кампаніі і заўсёды будуць добрым напамінам пра іх стваральніка.

 
Аўтар ідэі выставы, калекцыянер, музыка і мастак, супрацоўнік музея Андрэй Плясанаў распавёў, што першае знаёмства з творамі Баума выклікала жаданне паказаць іх мінчанам і гасцям сталіцы. “Пры гэтым усе, да каго я звяртаўся з ідэяй такой выставы, падтрымалі яе. Іншага і быць не магло, бо чалавек амаль 18 год менавіта ў Мінску працаваў над гэтымі творамі, а потым падарыў іх сваім калегам, — сказаў Плясанаў. Ён выказаў пажаданне, каб кампанія IBA звярнула ўвагу на падтрымку творчасці беларускіх мастакоў.

Паводле слоў мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн, экспазіцыя дэманструе прыроджанага мастака, які не атрымаў спецыяльнай мастацкай адукацыі. “Гэта яму вельмі дапамагло, бо ён працуе раскавана. Яго адмяжоўвае толькі густ і пачуццё меры, а таксама мастацкае мысленне — мысленне кампазіцыяй, формай і колерам, — адзначыла мастацтвазнаўца. На яе меркаванне, выстава адлюстроўвае “вельмі цікавы погляд аўтара на беларускі быт і айчынную матэрыяльную культуру.


Ханс Баум падкрэсліў, што гэта яго першая прафесійная выстава калажу і ассамбляжу, выказаў падзяку музею, спонсару праекта кампаніі IBA, сваім калегам па працы, а таксама аўтару ідэі выставы Андрэю Плясанаву. Затым мастак правёў майстар-клас.

Спадар Баум праводзіць майстар-клас


Ханс Баум нарадзіўся ў 1953 годзе ў нямецкім горадзе Бёдлінген. Атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю. З 1977 года па 2011 год займаў розныя пасады ў карпарацыі IBM. З 1994 года курыраваў ўзаемадзеянне паміж IBM і IBA, шмат часу знаходзіўся ў Беларусі. Спалучаў прафесійную дзейнасць з захапленнем мастацтвам, пры гэтым аддаваў перавагу графіцы, а таксама калажу і ассамбляжу. Захапляецца творчасцю Вінцэнта ван Гога, Хуана Міро, Марка Шагала і Фрыца Штайзінгера.

Выстава будзе дэманстравацца да 23 мая.