Адчуць чароўную аўру Алены Кіш
Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»
стала цэнтрам правядзення выставы, прысвечанай памяці выдатнай беларускай
мастачкі Алены Кіш, якая стварылася па выніках пленэру «З Аленай Кіш у сэрцы»

Арыіналы Алены Кіш захаплаюць сваёй энергетыкай
Гэтая падзея адбылася пад патранажам Міністэрства культуры, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў, Гісторыка-культурнага музею-запаведніку «Заслаўе», мастацкіх галерэй «Дом карцін», «Мастацкі маёнтак», установе «Цэнтр экалагічных рашэнняў».

Алена Кіш. Дзева на водах
Як падкрэсліў на адкрыцці выставы «З Аленай Кіш у сэрцы» прафесар, прарэктар па навуковай рабоце БДУКМ Віктар Языковіч, што традыцыйнае мастацтва, традыцыйныя каштоўнасці і светаўспрыманне, якія выяўляюць творы Алены Кіш — гэта тыя кропкі адліку, з якіх пачынаецца адукацыйны і навуковы працэс у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.

У райскім садзе Алены Кіш
Мастацкі напрамак у якім працавала Алена Кіш называюць наіўным, — заўважыў Языковіч, — але гэта не зусім так, бо яе мастацтва — глыбокае і сімвалічнае. І ў гэтым спалучэнні наіўнасці і глыбіні мы, сучаснікі бачым каштоўнасць твораў геніяльнай народнай мастачкі.

Выстава выклікала вялікую цікавасць публікі
Арганізатары выставы выказалі мастакам шчырую ўдзячнасць за тое, што залы ўпрыгожылі не толькі іх творы, якія былі створаны ўдзельнікамі згуртавання «Мастацкі маёнтак» — Ганнай Балаш, Аляксандрам Дземідавым, Аляксандрам Рэпкам, Аляксандрам Наўгародцавым. Але і за тое, што наведвальнікі змаглі пазнаёміцца, адчуць чароўную аўру арыгіналаў маляванак Алены Кіш.

Хатка для Алены. Ганна Балаш
На выставу іх прадставілі супрацоўнікі гісторыка-культурнага музею-запаведніка «Заслаўе», а таксама прыватныя калекцыянеры. Сярод гэтых шэдэўраў аматары беларускага мастацтва змаглі ўбачыць такія маляванкі, як «Рай», «Дзева на водах», «У райскім садзе», «Ліст да каханага» і іншыя шэдэўры мастачкі.
З вынікамі двухтыднёвага пленэру ў вёсцы
Дубравы Лагойскага раёну можна было пазнаёміцца ў іншых залах галерэі «Універсітэт
культуры». Наведвальнікаў цікавіла тое, як чароўны свет Алены Кіш
адлюстроўваўся ва ўяўленні сучасных мастакоў. Трэба адзначыць, што жывапісныя
творы ўсіх удзельнікаў «Мастацкага маёнтка» у рознай ступені адчуў уплыў
творчасці Алены Кіш.

Ганна Балаш. Дыванок
Але, безумоўна, пераканаўчымі ўзорамі пераасэнсавання творчай манеры і лёсу мастачкі, можна было адзначыць палотны Ганны Балаш («Домік для Алены», «Алена Кіш прыйла на худ.савет»), Аляксандра Дземідава («Музыка для Алены», «Прысвячэнне Алене»). Але і іншыя мастакі, — удзельнікі мастацкага пленэру «З Аленай Кіш у сэрцы», — прадэманстравалі сваё паважлівае стаўленне да спадчыны геніяльнай і трагічнай мастачкі, якой давялося жыць і ствараць свае палотны-маляванкі ў цяжкі міжваенны перыяд.

Аляксандр Дземідаў. Музыка для Алены
Вядомы беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык Ларыса Фінкельштэйн адзначыла: «Творчасць Алены Кіш — невычарпальная крыніца для натхнення сучасных мастакоў. Яе творчасць і лёс недастаткова вывучаны, недастаткова зразумелая сучаснаму мастаку, крытыку ці аматару выяўленчага мастацтва. Яе творы можна глядзець і зноў углядацца, знаходзячы новыя рысы вобразаў, сімвалаў і плыняў. Да вобразаў-маляванак Алены Кіш звярталіся шмат хто з беларускіх мастакоў, для якіх яе творчасць — крыніца натхнення, асоба, якая прываблівае мастакоў, як манок

Абмеркаванне ўбачанага
Алена Кіш, — адзначыла Фінкельштэйн, — стварыла свой фантастычны сусвет, але не местачковы, а больш глабальны, сусветны Я б назвала як мастачкай без межаў. Гэта рыса Алены Кіш вабіла жывапісцаў, якія працавалі паўстагоддзя таму, вабіць творцаў і сёння і, думаю, у будучыні асоба Алены Кіш, яе творчасць і трагічны лёс будзе цікавы будучым мастакам, якім яшчэ трэба будзе навучыцца «счытваць» сімвалы і алегорыі мастачкі. Наперадзе больш глыбокае асэнсаванне агульных рысаў пластычнай мовы, прастары і часу.Бо ў творчасці А.Кіш ёсць разважанне пра час, прастору, колер, але яны патрабуюць унутранага, што ідзе ад сэрца, адчування свету Алены Кіш.
