Прыгажосць нацельнага жывапісу. У Мінску адкрылася тату-канвенцыя (фота)
У сталічным Палацы спорту 19 лістапада распачалася двухдзённая «Трэцяя міжнародная тату-канвенцыя». На ёй сабраліся мастакі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Узбекістана і Балгарыі.
Удзельнікі канвенцыі змагаюцца за званне лепшага майстра ў 14 намінацыях конкурса татуіровак. У тым ліку рэалізм, партрэт, нетрадыцыйная, каляровая, арнаментная тату.
Наведвальнікі мерапрымства апроч таго, што змогуць пабачыць усю прыгажосць нацельнага жівапісу, могуць зрабіць сабе тату, атрымаць кансультацыі ў прафесійнага майстара ды ўбачыць гэты працэс. Таксама гасцей чакае насычаная забаўляльная праграма, фудкорты, бодыарт ды крамы з тэматычнымі таварамі.
Канвенцыя працягнецца заўтра з 12 па 22 гадзіну.