Запрашаем на лекцыю Рэнаты Бушман пра перфарматыўнае мастацта

Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі запрашае на лекцыю доктара Рэнаты Бушман "Ці магчыма запісаць мастацкія падзеі? Пра суадносіны перфарматыўнага мастацтва і відэа".

renata_buszman.jpg

Лекцыя пройдзе ў галерэі TUT.BY 22 лістапада ў 19:00.

Перфарматыўныя творы звязаныя з асобай артыста і абмежаваныя часам свайго выканання. Насуперак гэтай асаблівасці артысты шукаюць магчымасць захоўваць эфемерныя творы і паказваць іх па-за сваёй прысутнасцю. З таго часу, як у 1970-х гадах відэатэхніка стала даступнай, артысты пачалі запісваць свае выступы на відэа. Гэты прадукт нават патрапіў на мастацкі рынак. Тут можна вылучыць, з аднаго боку, відэазапіс выступленняў, які носіць дакументальны характар, а з другога боку — відэа з развітой драматургіяй.

Адкрытым для дыскусіі застаецца пытанне, наколькі відэазапіс перфаматыўных выступаў можа стаць эрзацам першапачатковага творы.

У гэтай лекцыі будуць перш за ўсё разгледжаны вiдэатворы Марыны Абрамовіч, Ульрыкі Розенбах, Марсэля Одэнбаха, Ёхена Герца і Ёханны Райх, якія знаходзяцца ў фондзе відэаархіва imai — inter media art institute

Доктар Рэната Бушман з 2008 года з'яўляецца дырэктарам Фонду відэа- і медыямастацтваў inter media art institute (imai) у Дзюсельдорфе. У поле яе цікавасці перш за ўсё знаходзяцца пытанні медыямастацтва, яго архівавання, захавання і прэзентацыі. Яна вывучала гісторыю мастацтва і археалогію ў Кёльне і Фларэнцыі і абараніла дысертацыю аб выставачнай серыі "between" (Дзюсэльдорф, 1969–1973). Рэната Бушман была навуковай супрацоўніцай ў Галерэі Kunsthalle ў Дзюсельдорфе і ў Акадэміі мастацтва ў Мюнстэры. Як пазаштатны куратар яна распрацоўвала розныя выставы па мастацтве XX і XXI стагоддзяў. Яе шматлікія публікацыі прысвечаны перш за ўсё гісторыі выстаў і фатаграфіі. Рэната Бушман выкладае і як куратар распрацавала па даручэнні Інстытута Гётэ праграму відэамастацтва "Looking at the Big Sky".

Лекцыя праводзіцца Еўрапейскім каледжам Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) у супрацоўніцтве з Інстытутам Гётэ ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў ФРГ і Галерэі TUT.BY.