Міхал Анемпадыстаў запрашае на лекцыю пра колер і стыль
У Брэсце вядомы культурны дзеяч, дызайнер, графік, аўтар знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтар тэкстаў і канцэпцыі праекта «Народны Альбом» Міхал Анемпадыстаў прачытае лекцыю «Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці».
26 лістапада Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” у межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага культурнага дзеяча, дызайнера, графіка, аўтара знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтара тэкстаў і канцэпцыі праекта “Народны Альбом” Міхала Анемпадыстава “Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці”.
Што ўплывала на фармаванне традыцыі беларусаў, нашых уяўленняў пра стыль? Як складвалася гісторыя каларыстычных упадабанняў нашых продкаў? У якіх гістарычных крыніцах мы знаходзім увасабленне і адлюстраванне асноўных колераў? Якую ролю адыгрывае каларыстыка ў нашай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, у штодзённым жыцці кожнага беларуса?
Разважаючы разам з лектарам пра мноства гістарычных фрагментаў і наслаенняў, з якіх складаецца Беларускі стыль, мы паспрабуем зразумець логіку яго фармавання і функцыянавання ў культуры сучасных беларусаў, а таксама тое, якую ролю адыгрывае стыль і, у прыватнасці, нашыя каларыстычныя ўпадабанні, у працэсе самаідэнтыфікацыі, пошуку саміх сябе ў гістарычнай і прасторавай адлегласці.
Лекцыя Міхала Анемпадыстава “Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці” адбудзецца 26 лістапада а 18.00 у прасторы тэатра “Крылы халопа” (Брэст, вул. Халтурына 2/1) Уваход вольны!
Тэл. каардынатара ў Брэсце: +375298231916 (Святлана)
Матэрыялы і відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей Лятучага ўніверсітэта шукайце на нашым сайце: http://fly-uni.org