Адкрылася выстава “О, Вільня, крывіцкая Мекка!”

24 мая ў Мінску, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава “О, Вільня, крывіцкая Мекка! з фондаў гэтай установы культуры і Літаратурнага музея Аляксандра Пушкіна ў Вільні.



4b2ae7d938d2edc52ee760535f0003e2.jpg

24 мая ў Мінску, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава “О, Вільня, крывіцкая Мекка! з фондаў гэтай установы культуры і Літаратурнага музея Аляксандра Пушкіна ў Вільні.
Як адзначыла дырэктар музея Коласа Зінаіда Камароўская, народны паэт Беларусі заўсёды з павагай і захапленнем ставіўся да паэзіі рускага генія Пушкіна, які меў вялікі ўплыў на станаўленне паэтычных поглядаў песняра. “Колас узгадваў: “Я хорошо помню: в детские годы в моей пастушеской сумке лежал небольшой, изрядно потрёпанный томик пушкинской поэзии. Я мог прочесть наизусть от начала до конца “Полтаву, “Братьев-разбойников, “Цыган и много лирических стихотворений. Паводле слоў паэта, калі б не было пушкінскіх “Яўгенія Анегіна, “Меднага конніка, “Капітанскай дачкі і казак, то не было б, магчыма, і коласаўскіх паэмаў “Новая зямля, “Хата рыбака, шматлікай лірыкі і прозы. Даніну павагі свайму літаратурнаму настаўніку Колас аддаў у 1937 годзе, калі, дзякуючы перакладчыцкаму таленту песняра, па-беларуску загучала знакамітая паэма “Палтава, — сказала Камароўская.


Паводле  яе слоў, выстава заклікана не толькі пазнаёміць наведвальнікаў з пушкінскімі мясцінамі, з домам-сядзібай Маркучай, якая з’яўляецца цэнтрам памяці аб паэце ў Вільнюсе, але і звярнуць увагу на Вільню Якуба Коласа. Рукапісы лістоў песняра ў рэдакцыю газеты “Наша Ніва, фотаздымкі членаў рэдакцыі, а таксама графічныя работы мастака Міколы Купавы дапамогуць перанесціся на сто год таму і пабачыць тагачасны беларускі горад такім, якім ён паўставаў перад славутым беларускім паэтам, адзначыла Камароўская. Паводле яе слоў, на выставе таксама прадстаўлены каштоўныя экспанаты з дома сваякоў жонкі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч, які знаходзіўся ў прыгарадзе Вільнюса Павільнісе.


Дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Аляксандр Лукашанец назваў Пушкіна і Коласа “волатамі ўсходняславянскіх літаратур. Паводле ягоных слоў, хаця яны людзі розныя па сваім сацыяльным паходжанні і па сваёй эпосе, паэты роўныя па сваёй ролі ў развіцці нацыянальных моў, літаратур і культур. “І вельмі важна і знакава, што пасля смерці яны падружыліся і сталі частымі гасцямі адзін у аднаго“, — сказаў Лукашанец. Паводле ягоных слоў, такія мерапрыемствы дазваляюць “лепш пазнаць адзін аднаго. “А гэта дазваляе лепш ацаніць сваё ўласнае і больш зразумець суседняе. Асабліва важна, што выстава адкрылася ў год 130-годдзя з дня нараджэння песняра, творчасць якога не страціла сваёй актуальнасці і на пачатку XXI стагоддзя. Тыя духоўныя, культурныя і нацыянальныя праблемы, якія ўзнімаў Колас у сваёй творчасці больш за 100 гадоў таму, важныя і сёння, — падкрэсліў навукоўца. 


 
Паводле слоў галоўнага захавальніка фондаў Літаратурнага музея Пушкіна Дайноры Аўкштакене, жыццё Якуба Коласа вельмі цесна звязана з Вільнюсам. “Першы раз  славуты беларускі пісьменнік быў ў нашым горадзе ў 1907 годзе, калі на працягу шасці тыдняў загадваў літаратурным аддзелам газеты “Наша Ніва. Пачатак яго літаратурнай дзейнасці — публікацыя верша “Наш родны край у газеце “Наша доля ад 14 верасня  1906 года таксама звязана з Вільнюсам. Пра ўсё гэта распавядаюць матэрыялы нашага музея. І мы гэтым цешымся, — сказала Аўкштакене. Яна выказала надзею, што хутка жыхары Літвы ўбачаць выставу з фондаў музея Коласа.


Затым Аўкштакене перадала ў фонды музея Коласа ксеракопію фотапартрэта бацькі Марыі Дзмітрыеўны, цесця Якуба Коласа, Дзмітрыя Каменскага, а таксама рукапісы перакладаў твораў народнага паэта Беларусі на літоўскую мову, зробленыя літоўскімі літаратарамі.


У адкрыцці выставы ўдзельнічалі маладыя салісты оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.