Гродзенскія ўлады адрэагавалі на руйнаванне 800-гадовага могільніка ў Гальшанах

Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкаму адрэагавала на сітуацыю з аднаўленчымі работамі на тэрыторыі, прылеглай да замку Сапегаў у Гальшанах на Ашмяншчыне, паведамляе Радыё Свабода.

arche_1.jpg

Падчас будаўніцтва ходнікаў і паркінгу рабочыя пашкодзілі стары могільнік, які датуецца XIІI–XIV стагоддзямі. Каб не своечасовае ўмяшанне археолагаў, чалавечыя парэшткі і артэфакты маглі б назаўжды знікнуць у адвалах зямлі.

arche_2.jpg

У афіцыйным адказе на імя археолага Алеся Гаршкова гаворыцца, што ўся дзейнасць побач з аб’ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці ажыццяўляецца «згодна з распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыяй».
«Зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці на гэтай тэрыторыі дазваляюць правядзенне работ у добраўпарадкаванні, азеляненні, пракладцы неабходных камунікацый», – гаворыцца ў лісце з подпісам намесніцы начальніцы ўпраўлення Сняжаны Куратчык.
Разам з тым у ведамстве прызнаюць, што будаўнічыя работы ажыццяўляліся без патрэбнага археалагічнага нагляду, таму замоўнік у асобе УКБ Ашмянскага райвыканкаму прыпыніў іх.

arche_3.jpg

Прадпрыемства «Нэф-праект», якое выконвае аўтарскі нагляд у працэсе рэалізацыі праекту, накіравала ліст у Інстытут гісторыі НАН Беларусі аб заключэнні дамовы на даследаванне выяўленага могільніка. Прафесійныя археолагі праводзяць неадкладныя выратавальныя работы.
Таксама ў адказе ўдакладняецца, што ў дачыненні да ПУП «Неф-праект» складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні.
Дзейнасьць на аб’екце будзе адноўленая пасьля арганізацыі археалягічнага нагляду, даводзіць упраўленьне культуры Горадзенскага аблвыканкаму.