У Гродне затрымалі яшчэ аднаго актывіста — Сяргея Верамеенку
Грамадскага актывіста і сябра БХД з Гродна Сяргея Верамеенку каля 11 гадзін раніцы затрымалі міліцыянты.
![Сяргей Верамеенка (справа), падчас акцыі за незалежнасьць 15 снежня. Фота www.svaboda.org Сяргей Верамеенка (справа), падчас акцыі за незалежнасьць 15 снежня. Фота www.svaboda.org](/img/v1/images/8bc4f66f_1df7_4434_a22d_d99e929acacb_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Верамеенка (справа), падчас акцыі за незалежнасьць 15 снежня. Фота www.svaboda.org
Сяргей Верамеенка здымаў сваё затрыманне і вёў відэатрансляцыю ў сваім фэйсбуку.
Падрабязнасці затрымання «Радыё Рацыя» распавяла жонка актывіста, Вольга Верамеенка:
— Мы выйшлі дзесьці каля 11-й з хаты.
Збіраліся ў краму, выклікалі таксоўку. Мы стаялі ў двары і заўважылі белы бус
77-98, зразумелі, што нас ужо чакаюць. Калі мы сказалі таксісту развярнуцца,
яны сталі пад’язджаць. Мы на камеру адразу пачалі здымаць. Выйшлі чатыры хлопцы
ў цывільным, адзін з іх дастаў пасведчанне, прадставіўся. Яны сказалі, што ў
дачыненні да Сержука вядзецца адміністрацыйная справа за ўдзел у несанкцыянаваным
мерапрыемстве 15 снежня. Я спыталася, чаму не прыслалі ніякіх дакуменнтаў, яны
нічога не адказалі. І сказалі, што трэба праехаць. Спыталіся, куды, яны
адказалі – на Дубко, 5. Яны яго абшукалі, абшукалі заплечнік, пасадзілі ў бус і
павезлі.
Затрыманага актывіста павезлі ў РАУС Ленінскага раёна Горадна. Сяргей Верамеенка, як і затрыманы сёння раніцай намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, удзельнічаў 15 снежня ў Гродне ланцугу за незалежнасць на мосце.