У Гродна асудзілі Мікалая Саляніка за арганізацыю «Жывога ланцугу»
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «Народнай грамады» Мікалая Саляніка.

Суд над Мікалаем Салянікам 23 снежня. Фота "Гарадзенскай Вясны"
На яго было складзена два пратаколы: па ч. 3. арт. 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі за незалежнасць “Жывы ланцуг”, якая прайшла ў Гродна 15 снежня, і па ч. 2 арт. 23.34 — за заклік да ўдзелу ў ім (у якасці арганізатара).
Каля 15 чалавек прыйшлі падтрымаць Мікалая Саляніка ў судзе. Сам актывіст узяў з сабой Канстытуцыю і кодэксы.

Мікалай Салянік каля суда 23 снежня. Фота "Гарадзенскай Вясны"
Справу разглядала суддзя Алена Тоўсцік-Самойла. У якасці сведкаў
выкліканы міліцыянты Генадзь Кейзер,
Станіслаў Шутовіч і Кутнікаў.
Салянік заявіў адвод суддзі на той падставе, што суддзі, па яго меркаванні, прызначаны нелегітымным прэзідэнтам. Пасля перапынку Тоўсцік-Самойла адхіліла хадайніцтва, і працэс працягнуўся.
Падчас свайго выступу Мікалай Салянік адзначыў, што не лічыць сябе вінаватым, і сваё затрыманне назваў незаконным.
Затым выступіш сведка Шутовіч. Менавіта ён пабачыў у інтэрнэце заклік да ўдзелу ў акцыі 15 снежня. Пасля яго — Кейзер, які пацвердзіў удзел Саляніка ў акцыі. Трэці сведка-міліцыянт бачыў Саляніка на мосце падчас акцыі.
Суддзя абвясціла перапынак для прыняцця рашэння па справе. У выніку яна агучыла рашэнне: 45 базавых велічынь штрафу (па ч. 2 — 22 базавыя, ч. 3 — 23), ці 1147,5 рублёў.