Напярэдадні Раства гродзенскія лютэране праспявалі ў цемры «Ціхая ноч» (відэа)
Увечары 24 снежня ў лютэранскай кірсе прайшла вячэрняя літургія з нагоды Вігіліі Божага Нараджэння. У гэтым годзе ў храме перад набажэнствам прайшоў канцэрт, а пасля пастар Уладзімір Татарнікаў прачытаў пропаведзь i павіншаваў вернікаў са святам, перадае hrodna.life.
![rozhdestvo_3_1024x683.jpg rozhdestvo_3_1024x683.jpg](/img/v1/images/rozhdestvo_3_1024x683.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па традыцыі менавіта ў гэты дзень лютэране, католікі і частка праваслаўных упрыгожваюць елкі. Напярэдадні Раства Хрыстова на святочную службу часта прыходзяць нават тыя, хто на працягу года рэдка заходзіць у храм. Пасля ўрачыстай імшы дома ладзяць святочную вячэру, на якой вернікі жадаюць адзін аднаму шчасця і Божага дабраславення.
Завяршылася літургія ў кірсе галоўным гімнам Раства «Ціхая ноч», напісаным у 1818 годзе. У гэты момант святло згасла і ў кожнага ў руках запалілася свечка, якая сімвалізуе словы песні.
Руслан Кулевіч, hrodna.life