«Каралёўства Беларусь» Міхала Анемападыстава
Каб спазнаць разнастайнасць фарбаў
цэлай краіны — Беларусі не трэба выпраўляцца ў падарожжа. Беларускую палітру можна ўбачыць на выставе
Міхала Анемпадыстава, якая распачала работу ў выставачнай зале
Беларускага саюзу дызайнераў.
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz___15__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz___15__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz___15__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На выстааве «Колер Беларусі» беларускі дызайнер, мастак і паэт-канцэптуаліст, якім ведаюць Міхала Анемпадыстава ўжо многія гады, прадставіў шэраг фота-прыкаладаў каларыстычнага аздаблення нашага, беларускага асяроддзя, як натуральнага, прыроднага, так і мастацка-побытавага. Гэтыя відарысы, якія складаюць візуальны падмурак новай манаграфіі Міхала Анемпадыстава, выклікалі вялікую цікаўнасць наведвальнікаў. Сярод іх асноўную частку складалі мастацтвазнаўцы, калегі-дызайнеры і мастакі, музыканты і літаратары.
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz___6__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz___6__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz___6__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На адкрыцці выставы «Колер Беларусі» старшыня Беларускага саюзу дызайнераў Зміцер Сурскі адзначыў: «Сёння Міхал прапануе нам глянуць на кавалачкі каляровай Беларусі. Я лічу да іх павінен быць і тэкст. Тэксты будуць, але трохі пазней. Праца, якую ажыццявіў Міхал — вельмі вялікая і важная для захавання і асэнсавання нашай спадчыны. Гэта вельмі важна ў той час, калі мы знаходзімся ў пошуках нашай адметнасці, нацыянальнай ідэнтычнасці.
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz___8__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz___8__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz___8__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хачу заўважыць, што Міхал Анемпадыстаў вядомы не толькі як аўтар культавага «Народнага альбому», але і як мастак-плакатыст. На гэтай экспазіцыі можна бачыць фрагмент плаката, які не так даўно арганізатары буйной выставы ў дацкім горадзе Орхус адабралі для рэпрэзентацыі гэтага напрамку мастацтва ў Беларусі. Маецца на ўвазе работа Анемпадыстава «Каралеўства Беларусь». Гэты факт з’яўляецца пацвярджэннем таго факту, што яго дзейнасць і ён сам з’яўляецца маркерам культурніцкай ідэнтычнасці. Я хачу павіншаваць з гэтай важнай падзеяй і пажадаць далейшага творчага плёну».
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz___7__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz___7__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz___7__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Куратар выставы,
кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская нагадала, як некалькі год таму
Міхал у межах «Лятучага ўніверсітэту» пачаў
чытаць лекцыі на тэму «Колер Беларусі». Гэтыя лекцыі перараслі ў цыкл, які ўжо
мог стаць кнігай. Так з’явілася мара пра тое, каб ідэя «Колеру Беларусі» матэрыялізавалася
і з ёй можна было знаёміць большую колькасць даследчыкаў, студэнтаў і масткоў.
Прайшло ўсяго пяць гадоў і мара збылася з адкрыццём гэтай выставы, а хутка
плануецца выданне кнігі Анемпадыстава.
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz___4__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz___4__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz___4__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Галоўнае, што дае гледачам Міхал і яго выстава — гэта нейкі інструмент інтэлектуальнай працы са сваёй культурай, асэнсавання яе здабыткаў.Пры тым, аўтар выставы мае талент не толькі сам бачыць, але перадаваць свае разуменне. Таму яго гледачы заўсёды рады разам з ім разумець нашу беларускую культуру».
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz___2__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz___2__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz___2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz___12__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz___12__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz___12__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міхал Анемпадыстаў адзначыў:
— Праект «Колер Беларусі» аб’ядноўвае дзве сферы маёй дзейнасці. Адна — візуальная, бо я па адукацыі «візуальшчык», таму прывык думаць візуальна. Другая — вербальная, калі трэба распавядаць пра колеры слухачам лекцый, напрыклад, «Лятучага ўніверсітэту».
Таму я ўзяў сабе за мэту напісаць гісторыю тэмы колераў і ілюстрацыі, якія прадстаўлены на гэтай выставе, будуць выкарыстаны пры выданні маёй будучай кнігі. Я вырашыў не даваць каментароў да здымкаў, каб пакінуць гледачоў сам-насам з візуальным шэрагам гэтай выставы. Дзеля таго, каб прысутныя маглі звязаць свае адчуванні колераў з тымі ўспамінамі, які ёсць у кожнага з нас. Адчуць праз колер візуальную сувязь з гэтымі аб’ектамі і рэчамі, з эмацыйным настроем, які я імкнуўся перадаць на гэтых выявах, структурах. «Пра кожны з гэтых колераў можна напісаць па цэлым эсэ ці брашуры. З гэтым пагодзіцца кожны, хто хоча зразумець беларускую культурную традыцыю.
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz___14__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz___14__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz___14__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выстава «Колер Беларусі» — гэта адна з першых спробаў візуалізаваць каларыстыку
беларускай мінуўшчыны і рэчаіснасці з яе яскравымі колерамі і адценнямі, з прыроднымі
структурамі, народжанымі пад уздзеяннямі ўсіх трох стыхій.
І таму ёсць добрая нагода, каб завітаць на выставу да 24 сакавіка па вуліцы Брылеўскай, 14 (уваход са двара).
![koler_belarusi__pavel_aksinovicz__logo.jpg koler_belarusi__pavel_aksinovicz__logo.jpg](/img/v1/images/koler_belarusi__pavel_aksinovicz__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Павел Аксіновіч