“Круглянскі мост” Васіля Быкава
Ва ўкраінскім выдавецтве “Кніга (Кіеў) выйшаў зборнік твораў Васіля Быкава “Круглянський міст (“Круглянскі мост).
Ва ўкраінскім выдавецтве “Кніга (Кіеў) выйшаў зборнік твораў Васіля Быкава “Круглянський міст (“Круглянскі мост).
У 320-старонкавае ўкраінскамоўнае выданне, якое надрукавана трохтысячным накладам, увайшлі аповесці народнага пісьменніка Беларусі “Круглянскі мост (1968), “Пастка (1962), “Пакахай мяне, салдацік (1995), “Воўчая яма (1998) і “Афганец (1998), перакладзеныя мінчанінам, лаўрэатам Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Івана Франко (Украіна) і Літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы (Беларусь) Валерам Стралко.
Прадмову да кнігі “Прарыў да праўды напісаў сябра Быкава, вядомы беларускі паэт і грамадскі дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, міжнародных літаратурных прэмій Украіны і Польшчы Сяргей Законнікаў. Ён адзначае, што без творчасці Быкава сёння немажліва ўявіць не толькі сучасную беларускую літаратуру, але і шырокія разлогі еўрапейскага і сусветнага прыгожага пісьменства.
“Як сцвярджаў сам пісьменнік, доля кожнай кнігі залежыць ад таго, колькі ў ёй “закладзена ад праўды народнага жыцця. Сама творчасць Васіля Быкава, дзякуючы гранічнай праўдзе і шчырасці, бліскуча вытрымлівае праверку часам. Яна мае выразна беларускія нацыянальныя карані, воблік, душу і адначасова сваёю духоўнай напоўненасцю, маральным максімалізмам, актыўным гуманізмам арганічна ўліваецца ў плынь сусветнай культуры, — гаворыцца ў прадмове.
Яе аўтар зазначае, што ў жыццёвым і творчым лёсе Быкава, “суседні цудоўны край, мілая беларускаму сэрцу Украіна займае важнае, знакавае месца: пасля школы фабрычна-завадскога навучання на пачатку чэрвеня 1941 года ён накіраваны на працу бетоншчыкам ў Шостку на Сумшчыне, 17-гадовым апалчэнцам прыняў першы бой з фашыстамі пад Харкавам, у ліпені-жніўні 1941-га капаў акопы, траншэі, процітанкавыя равы, адступаў з арміяй да Варонежа, а пасля заканчэння Саратаўскага артылерыйскага вучылішча і прысваення звання малодшага лейтэнанта з кастрычніка 1943-га да Дня Перамогі прайшоў франтавымі дарогамі Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Югаславіі і Балгарыі. На Украіне, каля вёскі Вялікая Севярынка пад Кіраваградам на пачатку 1944-га ў цяжкім баю з фашыстамі мог загінуць будучы вялікі беларускі пісьменнік, а тады камандзір узводу пяхоты Васіль Быкаў, адзначае Законнікаў.
Ён распавядае, што настаўніца Вялікасевярынскай сярэдняй школы Лізавета Дзмітрыеўна Сергіенка шмат гадоў аддала пошукам дакументальных матэрыялаў, узнаўленню дэталёвай хронікі баёў за вызваленне сяла, захаванню памяці пра кожнага салдата і афіцэра, якія бралі ўдзел у тых баях. “На першы яе ліст Васіль Быкаў, як паважлівы, спачувальны і абавязковы чалавек, адразу адгукнуўся і пазней па мажлівасці дапамагаў ёй ды вучням у пошуках, — паведамляе аўтар прадмовы і прыводзіць фрагмент гэтага ліста:
“Очень хорошо, что Вы собираетесь устроить музей, я помогу Вам, чем смогу. Мы освобождали Северинку (399 стрелковый полк 111 СД) в начале января 1944 г.; помню, день провели на её
окраине, на кладбище; был бой, немцы вели огонь со стороны Кировограда. К вечеру мы свернули в степь, на гору, за реку и ночью в степи столкнулись с немецкими танками, которые разгромили наш
батальон. Я был ранен в ногу, случайно подобран своими, которые привезли меня в какое-то село (не знаю названия), оставили в хате санчасти около церкви, но назавтра оттуда всех нас выбили немцы, и я
спасся в последнюю минуту — выполз из хаты и был подобран на последнюю повозку. Всё это описано в моей повести “Мёртвым не больно до того места, где мои герои попадают в
плен к немцам. В действительности в плен я не попал — зарылся в скирду соломы. Потом я был в госпитале в Александрии, под Знаменкой, под ст. Цветково. Поскольку после той ночи в полк я не
вернулся, то там посчитали меня погибшим, послали родителям похоронку. И в документах появился приказ об исключении меня из списков части как убитого 7 января и похороненного в деревне Большая
Северинка, Кировоградской области.
Законнікаў паведамляе, што яшчэ пры жыцці Быкава яго імя было прысвоена адной з вуліц вёскі, а зараз пра пісьменніка і яго творчасць распавядаюць экспазіцыі ў вясковых Доме культуры, школе і
бібліятэцы. “Падчас сустрэч з вучнямі і настаўнікамі я асабіста меў мажлівасць пераканацца, як трывала зберагаецца тут памяць пра вялікага беларуса, — падкрэсліў Сяргей
Законнікаў.