Літаратур(м)ны працэс: мастацкае слова за кратамі*

15 лістапада — Міжнародны дзень пісьменніка ў няволі, які быў запачаткаваны Камітэтам «Пісьменнікі ў зняволенні» ў 1981 годзе. І вось ужо сорак гадоў гэта сумная нагода у гэты дзень пагаварыць пра тое, што самыя свабодныя людзі, людзі слова ў розных кропках планеты пазбаўляюцца голасу, магчымасці пісаць свае творы, здольнасці прымушаць нас пражываць мноства жыццяў на старонках кніг.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Пісьменнікі і паэты заўсёды былі небяспечнымі. Вольны творца — пагроза для ўлады, і беларусы не выключэнне. Колькі існуе беларускае літаратурнае слова, столькі цярпяць за яго паэты і празаікі, драматургі, класікі, пачаткоўцы, знакамітыя і невядомыя аўтары.
У сучаснай Беларусі проста зараз за кратамі знаходзяцца людзі, якім дадзена было гаварыць прыгожым словам. І нават нягледзячы на зняволенне, яны знаходзяць спосабы не маўчаць. «Новы Час» расказвае пра некаторых з іх.

Андрэй Аляксандраў


 

Фота БАЖ

Фота БАЖ

42-гадовы беларускі журналіст і медыяменеджар, былы намеснік старшыні «Беларускай асацыяцыі журналістаў», а таксама былы намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», Андрэй Аляксандраў безліч разоў меў магчымасць з’ехаць з Беларусі і больш ніколі сюды не вяртацца, уладкоўваючы сваё жыццё дзе-небудзь падалей ад дыктатур і аўтакратый. Пачынаючы ад нараджэння (а нарадзіўся ён у Ніжнім Тагіле), Аляксандраў мог бы ніколі не сутыкнуцца з Беларуссю, у здрадзе якой ён зараз абвінавачваецца. Але лёс склаўся так, што беларуская гісторыя, якая для будучага журналіста пачалася ў Паставах, дзе прайшло яго дзяцінства, стала гісторыяй усяго яго жыцця.
Андрэй Аляксандраў скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, сваю журналісцкую кар’еру пачынаў у наваполацкай газеце «Хімік», адначасова супрацоўнічаў з «БелаПАНам».
Пасля былі БАЖ, Вестмінстэрскі ўніверсітэт у Лондане, дзе Аляксандраў атрымаў ступень магістра медыяменеджмэнту, і праца ў міжнародных праваабарончых арганізацыях «Index on Censorship» і «Article 19». Намячалася галавакружная кар’ера, але журналіст аддаў перавагу Беларусі, працуючы на карысць яе медыйнага поля і грамадзянскай супольнасці.
12 студзеня 2021 года Андрэя Аляксандрава разам з яго дзяўчынай Ірынай Злобінай затрымалі па падазрэнні ў «фінансаванні пратэснай дзейнасці»: паводле паведамлення МУС, яны аплацілі каля 250 штрафаў затрыманых за ўдзел у пратэстах, грошы нібыта перадаваліся з фонда «By_Help».
30 чэрвеня 2021 года Аляксандраву выставілі новае абвінавачанне — ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК РБ, ад 7 да 15 гадоў зняволення). Акрамя таго, яму інкрымінуюць таксама ўхіленне ад выплаты падаткаў.
З турмы Андрэй Аляксандраў дасылае сябрам свае вершы. Увогуле, літаратура — нароўні з футболам — адна з улюбёных яго тэм для размоў з сябрамі. І як сапраўдны чалавек слова ён умела выкарыстоўвае яе, каб сказаць пра штосьці важнае, балючае, надзённае, якое, тым не менш, застаецца актуальным незалежна ад дэкарацый.
***У гэтай празрыстасці бачна, як дыхае горад,сцішана ў золата ўзняўшы мільёны вачэй.Вочы чакаюць на знак, на Збавіцеля подых.Вочы спрабуюць забыцца, што будзе далей.
Бачна наскрозь, нам нібы адкачалі паветрады запалілі святло: усё бачна, глядзі!Хто той Збавіцель?Ён — ты, які проста паверыў,што у празрыстасці горадаты не адзін.
***Халодныя зоры гарачай рукойя кратаю — кропелькі сонца.Пакіньце мне права застацца сабой,і зоры сагрэць мне дазвольце.
Узняўшы свой ветразь над шумнай ракой,забуду спакой і забавы.Пакіньце мне права застацца сабой —маё неад’емнае права.
У бойцы крывавай з атрутнай манойза рукі мяне не трымайце —пакіньце мне права застацца сабой,астатняе ўсё забірайце!
Стрываць дапаможа мне скруху і больблакіт крылаў роднага неба.Пакіньце мне права застацца сабой —і больш мне нічога не трэба!
***Зноў дваццаты. І зноў грамадзянская,І чырвоныя зноў на кані.Мыем рукі. Трымаем дыстанцыю.І трымаем свой порах сухім.
Чысцім чаты. Маўчым толькі стогнамі.Крыж на памяць, як шнар, на далонь.Дваццаць першы. На конях чырвоныя.Гэтым разам драўляны іх конь.
Белы сцяг прыхаваем, не выкінем,Не здаёмся — ірвём на бінты.Набрыняюць крыві нашай чырванню,Прыдадуцца — у дваццаць другім.
Мыем рукі. Трымаем дыстанцыю,Нас кароны не ўводзяць у зман,Бо мы бачылі: на грамадзянскуюНам хапае ужо грамадзян.
Адрас для лістоў Андрэю Аляксандраву: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Андрэй Скурко


Фота «Радыё Свабода»

Фота «Радыё Свабода»

Палітзняволены Андрэй Скурко вядомы чытачам як рэдактар газеты «Наша Ніва» (цяпер — кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу), а таксама аўтар дзіцячых вершаў і сцэнараў коміксаў для часопісаў «Асцярожна, дзеці!» і «Дуду».
Нарадзіўся ён у 1978 годзе ў м. Крывічы Мядзельскага раёна. Скончыў філфак БДУ (спецыяльнасць «Беларуская філалогія»). З 1998 г. пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве», супрацоўніцтва з якой стала для яго справай жыцця. За гады сваёй дзейнасці Андрэй Скурко паспеў таксама пабываць намеснікам старшыні «Беларускага ПЭН-цэнтра», галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» і нават музыкам у гурце «Цмокі».
8 ліпеня 2021 года Скурко затрымалі па 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Пазней абвінавачанне перакваліфікавалі на ч. 2 арт. 216 КК («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання») — нібыта за неаплату камунальных паслуг рэдакцыяй «Нашай Нівы» на 3500 рублёў. Праваабарончай супольнасцю Беларусі Андрэй Скурко прызнаны палітвязнем.
На волі яго чакаюць жонка і маленькі сын, якому бацька дасылае з-за кратаў кранальныя вершы.
***Добры воўк жыве ў лесе:Ні да кога ён не лезе,Не хапае, не кусае —Ён слабых абараняе.Зайчаняты, лісяняты,Барсучкі і бабранятыЛезуць смела на калені.І крычыць у захапленніСамы смелы барсучок:«Пакатайце нас, ваўчок!»
***Лось пазніўся,лось ляцеў —На цягнік паспець хацеў.Спатыкнуўся,зачапіўся,проста з горкі пакаціўся:уверх нагамі,уніз рагамі —у машыну з пірагамі —бух!І цяпер паміж рагоў —трыццаць восем пірагоў!
Але яшчэ не будучы палітвязнем Андрэй Скурко пісаў вершы — прычым далёка не дзіцячыя: пранізлівыя, пачуццёвыя, шчырыя. Няважна, будзе гэта інтымная лірыка ці верш з патрыятычным пафасам, санет ці больш звыклая форма — складаецца адчуванне, быццам яны самы выходзяць з-пад рукі аўтара, і толькі зрэдчас заўважна, што дзесьці яму прыйшлося пастарацца, каб, напрыклад, захаваць рыфму.
На жаль, не так шмат вершаў Андрэя Скурко ёсць у адкрытым доступе зараз, таму будзем спадзявацца, што палітвязень абавязкова гэта выправіць, калі выйдзе на волю.
Санет
У хованкі з фіранкамі гуляесвавольнік-вецер. Белыя лістыякойсьці кнігі, што чытала ты,са смехам шапатлівым ён гартае.
I сыпле на старонкі цёплы снегтаполевых зазімкаў, што бялеепа ўсіх завулках, парках і алеях,што падае ў далоні ціха мне.
А я ў вачах тваіх ізноў тану,і ўжо не выплыць мне адтуль ніколі,і дна ніколі мне не дасягнуць.
Ды ўжо інакшай і не трэба долі —адно імгненне ў вечнасць працягнуцьі ўбачыць сонца скрозь буран таполяў.
Слова Тадэвуша Рэйтана
Аблокамі дыму мой Край зацягнула,старыя званіцы — і тыя маўчаць.Тут праўда і годнасць давеку заснулі,адны крумкачы ў паднябессі крычаць.
Дзе Грунвальда слава? Дзе слава Кірхгольма?Дзе наша магутнасць? Дзе волатаў род?П'е шляхта гарэлку і б'ецца на соймах,ваююць магнаты, галее народ.
Радзіма мая! На дарозе, у пылеляжыш, паміраеш у немай журбе.На горла жалезнай пятой наступілісуседзі, што білі паклоны табе!
Няўжо не паўстанеш, не ўзнімешся болейу бляску і велічы славы сваёй?..Спявае Каложа над Нёмнам аб волі,ды зменена воля чужынскай пятлёй.
Адрас для лістоў Андрэю Скурко: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Максім Знак


Фота Надзеі Бужан, «Наша Ніва»

Фота Надзеі Бужан, «Наша Ніва»

У 2013 годзе «Беларускі ПЭН-цэнтр» заснаваў літаратурную прэмію імя Францішка Аляхновіча — для твораў, напісаных у зняволенні. Сярод лаўрэатаў былі пісьменнікі, мастакі, праваабаронцы, палітычныя дзеячы. Адвакат Максім Знак добра б упісаўся ў гэтую годную кампанію — ён знаходзіцца ў зняволенні з 2020 года і адтуль, з-за кратаў, дасылае на волю вершы, настолькі актуальныя, што яны тут жа становяцца песнямі. Ды і сам Максім Аляксандравіч нярэдка бываў заўважаны з гітарай у руках. Музычны слых дазваляе яму без хібаў напісаць тэкст, які лёгка будзе пакласці на музыку — самім аўтарам ці аматарамі яго творчасці.
Нарадзіўся будучы вядомы юрыст і адвакат 4 верасня 1981 года ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ і яго аспірантуру, ступень кандыдата юрыдычных навук атрымаў у 2009 годзе. Вучыўся ў Бізнес-школе ІПМ, а ва Універсітэце Казьмінскага, што ў Варшаве, атрымаў ступень магістра бізнес-адміністравання. Выкладаў грамадзянскае і міжнароднае права на юрфаку БДУ, а таксама вёў курс «Прававое асяроддзе бізнесу» ў МВА Інстытута бізнесу БДУ.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Знак быў юрыстам штаба Віктара Бабарыкі, пазней уваходзіў у асноўны склад Каардынацыйнай рады. 9 верасня 2020 года яго затрымалі і абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» і «змове з мэтай захопу ўлады неканстутыцыйным шляхам». 6 верасня 2021 года Знак атрымаў ад Мінскага раённага суда 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончай супольнасцю ён прызнаны палітвязнем.
На волі Максіма Знака чакаюць жонка і сын.
Акрамя літаратуры і бардаўскай песні, Знак любіць спорт — у прыватнасці, трыятлон.
Піша на беларускай і рускай мовах. Яго вершы — нязменна вострыя, праўдзівыя, па духу падобныя да твораў любімага ім Уладзіміра Караткевіча. Гэта злепак нашага часу, па якім пра нас, магчыма, будуць гаварыць наступныя пакаленні — кім мы былі і што мы маглі.
«Валадарка»
Вежа белая, скаваная металам,Часу і свабоды валадарка,Мыліцы з жалеза — каб не ўпала,У Менску рудыментам — «Валадарка».
Тут падвалы, як вантробы субмарыны,Мы наскрозь праходзім на шпацыр.Бразгат кратаў падганяе ў спіны,Мы праходзім, побач змрочны цір.
Стрыжаных патыліцаў мішэніМарна спадзяваліся на цуд.У сутарэнні- цені, цені, цені…Каты і ахвяры разам тут.
Здані продкаў самі ўсе раскажуць,Не буры праклятыя муры!Зруйнаваных лёсаў кроў і сажаБелае запэцкалі знутры.
«Лотос»
На коридоре, свернувшись в лотосЗадёрнув шторы красивых глаз,Сидела тихо; радийный голосВещал, как здорово ей сейчас…
На ней сегодня костюмчик стильный —Копила деньги, чтоб не халат —И, сняв чумное, из зон стерильныхБогиней вышла, покинув ад.
Скрутившись в лотос, сидела ночью,Листала пальцем, борясь со сном,И узнавала, вдруг между прочим:Стерильных скоро не станет зон.
Путь гениальный успешно найден,Легко, как будто бы невзначай…А ей бы в отпуск, хотя бы на день,И ложку правды хотя бы в чай.
***Белая пена на хвалях —Подых вады і паветра.Белымі бурунаміЖыць нам апошнія метры.Хочаш скаваць ланцугамі?Хочаш забіць нас, застрэліць?Белую пену на хваляхБелая пена заменіць.
Адрас для лістоў Максіму Знаку: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Аляксандр Фядута


Фота «Радыё Свабода»

Фота «Радыё Свабода»

Паліттэхнолага і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту ў краіне ведаюць многія — калі не па ранніх гадах яго кар’еры, то дзякуючы 2020-му дакладна, бо менавіта ён быў тым самым «мацёрым рэцыдывістам», які, паводле версіі спецслужбаў, рыхтаваў замах на Аляксандра Лукашэнку.
Але далёка не гэтым тлумачыцца траплянне Фядуты ў наш сённяшні спіс. Ярмо вязня яму ўжо аднойчы давялося цягнуць на сабе: пасля «Плошчы-2010» ён, будучы членам штаба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, апынуўся ў «амерыканцы» — знакамітай турме КДБ — па абвінавачанні ў «арганізацыі масавых беспарадкаў». Тады «Amnesty International» прызнала яго вязнем сумлення. Прайшло 10 гадоў — і былы палітзняволены зноў за кратамі, піша кнігі, чытае лекцыі сукамернікам і адказвае на лісты сваім карэспандэнтам.
Нарадзіўся будучы «пушкініст» 3 лістапада 1964 года ў Гродне. Скончыў філфак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, мае ступень кандыдата філалагічных навук, доктара гуманітарных навук (Польша, спецыялізацыя «Літаратуразнаўства»). Палітычную кар’еру пачаў з пасады сакратара ЦК ЛКСМБ, быў у перадвыбарчым штабе Аляксандра Лукашэнкі, але сумесная праца была нядоўгай: ужо праз паўгода Фядута перайшоў у апазіцыю, дзе і застаецца да сённяшняга часу.
Аўтар кнігі «Лукашэнка. Палітычная біяграфія» (2005) — першай палітычнай біяграфіі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас першага знаходжання ў СІЗА КДБ напісаў кнігу «Амерыканскія вершы» — вершаваныя і празаічныя тэксты пра свой турэмны досвед. Іранічныя, часам на мяжы з сарказмам, сур’ёзныя, кранальныя — настолькі розныя, наколькі розным, мабыць, бывае сам аўтар. Нягледзячы на тое, што на волі Фядута — майстар сатыры і пародыі, яго турэмныя вершы глыбокія і вельмі адкрытыя, у іх амаль адсутнічае мяжа паміж аўтарам і лірычным героем. Тым яны і каштоўныя — сваёй гранічнай шчырасцю, гісторыямі, якія расказваюцца самому сабе ў замкнёнай турэмнай камеры.
***В прошлое бегу, как на свободу.В прошлое бегу, как от себя.Прыгаю, не раздеваясь, сходу.Брызги – в сторону летят, но бродуЯ не нахожу. Тону.                            Слепя,День и ночь собой соединяя,Свет нещадно льется с высоты.Маму в тишине я вспоминаю.Запах, голос, волосы…                              Родная,Вспоминаешь ли меня и ты?
ОДИНОЧКИ
Мама моя была одиночкойИ, понимая, что это такое,В сорок лет родила сыночка –Чтобы нас было двое.Голову мне разбить себе хочется,Но так проблему свою не решить…Самое страшное – казнь одиночеством.А – не греши!
Приступ безумия сдавлен подушкою,Тусклый фонарь заняло пеленою.Я вспоминаю забытого Пушкина –Чтобы нас было двое.Трудно всплывают, но строчка за строчкоюТупят невольнику карандаши…Самое страшное – казнь «одиночкою»…А ты – пиши!
ДВА ГОДА ПЛОЩАДИ
Люди в штатском стоят на Площади.К уху в шапочке – проводок.Люди в штатском стоят на Площади,А над Площадью – Бог.
Люди в штатском от холода мечутся,Словно буквы по снегу книг.Что два года для стылой Вечности?Миг.
Он пройдет, и другой покатится,Но останется, словно знак,Крови след на снегу в сумятице –Флаг.
И останется звездным вечером,Что свечой на окне затих,В знак достоинства человечьего –Стих.
Адрас для лістоў Аляксандру Фядуту: 220050, г. Мінск, СІЗА КДБ, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8.
*у назве артыкула змяшчаецца адсылка да верша беларускай паэткі Дар’і Бялькевіч:
Працэс літаратурны —літаратурмы,літаратруны.