У Беларусі 19 новых палітвязняў
Гэта Іван Ніканаў, Яўген Хар’янаў, Уладзіслаў Верасаў, Іван Дуброўскі, Віктар Кухарчук, Максім Несцяровіч, Вольга Гарбунова, Марк Васількоў, Уладзімір Жолабаў, Вадзім Цагельнік, Андрэй Трусаў, Аляксей Іванісаў, Арцём Андрасюк, Яўген Марынец, Аляксандр Русецкі, Аляксей Русецкі, Павел Грышкевіч, Ягор Кузьмін, Артур Эшбаеў.
Праваабаронцы прынялі адпаведную заяву ў сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Івана Ніканава, Яўгена Хар’янава, Уладзіслава Верасава, Івана Дуброўскага, Віктара Кухарчука, Максіма Несцяровіча, Вольгі Гарбуновай, Марка Васількова, Уладзіміра Жолабава, Яўгена Марынца, Аляксандра Русецкага, Аляксея Русецкага, Паўла Грышкевіча, Ягора Кузьміна, Артура Эшбаева, па арт. 342 і арт 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) Вадзіма Цагельніка, па арт. 342 і ч.1 арт. 328 КК (за захоўванне 2 гр марыхуаны, якія былі выдадзеныя перад вобшуком) Андрэя Трусава, па арт. 342 і ч.1 арт. 339 КК (хуліганства) Аляксея Іванісава, а таксама пра пачатак адбыцця пакарання у выглядзе абмежавання свабоды ў папраўчай установе адкрытага тыпу Арцёма Андрасюка, які быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК.