Сына палітзняволенай арыштавалі на 15 сутак за маску «Честные люди»
Адміністрацыйны арышт ён адбывае ў ІЧУ Гомеля.
Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай арыштавалі на 15 сутак.
Аляксей Канеўскі, сын палітзняволенай Таццяны Канеўскай, быў затрыманы 8 лістапада ў будынку суда, куды яго выклікалі ў якасці сведкі. Прычынай затрымання стала антывірусная маска з надпісам «Честные люди».
Аляксея асудзілі да 15 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Адміністрацыйны арышт ён адбывае ў ІЧУ Гомеля.
Нагадаем, маці хлопца асудзілі да 6 гадоў калоніі, а старэйшага брата Дзмітрыя — да 3 гадоў калоніі.