Павел Севярынец у турме працуе над трыма кнігамі
Палітык пачаў стварэнне новых кніг і працягвае працу над старой.
Палітзняволены пісьменнік і палітык Павел Севярынец працягвае творчасць за кратамі і цяпер працуе над трыма кнігамі.
У нядаўнім лісце да беларускі з-за кратаў ён запрасіў яе на прэзентацыю старых і новых кніг: рамана «Беларусалім», «Дрэва жыцця» і «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску».
Жонка палітвязня Вольга растлумачыла, што гэта кнігі, над якімі ён працуе цяпер у турме. «Дрэва жыцця» ён прыдумаў за кратамі, а «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску» пачаў пісаць за год да затрымання і цяпер працягвае працу над ёй.