«Міленіум Літвы»
Аргкамітэт «Міленіум Літвы» рыхтуе да выдання энцыклапедычны ілюстраваны даведнік, прысвечаны 1000-годдзю першага ўзгадвання племені літва ў нямецкіх Кведлінбургскіх
аналах, паведаміў 14 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні аргкамітэта мастак Мікола Купава.
Паводле яго слоў, у даведніку будуць адлюстраваныя як матэрыялы навуковых даследаванняў беларускіх вучоных, якія займаюцца вывучэннем праблемы станаўлення Вялікага княства Літоўскага, так і творы
айчынных мастакоў і літаратараў па гэтай тэматыцы.

Як адзначыў Купава, у пачатку верасня ў сталіцы адбудзецца фотавыстава, прысвечаная тысячагоддзю першай пісьмовай згадкі назвы «літва», а 22 кастрычніка ў сталічным Палацы мастацтва
— нацыянальная мастацкая выстава «Міленіум Літвы». У праграму выставы, якая праводзіцца сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і размесціцца ва ўсіх залах палаца, уключаны
мастацкі конкурс для дзяцей і моладзі «Літва тысячагадовая — наш родны край», рыцарскі турнір, а таксама фестываль беларускай музыкі, песні і паэзіі. Сярод мерапрыемстваў
фестывалю — конкурс «Прэм’ера твору» (31 кастрычніка), канцэрт аўтарскай песні (8 лістапада) і заключны канцэрт (15 лістапада).
Паводле слоў старшыні аргкамітэта, доктара гістарычных навук прафесара Анатоля Грыцкевіча, міленіум у большай ступені тычыцца Беларусі, чым Літвы. Гаворка ідзе пра першае летапіснае ўзгадванне не
дзяржавы, а племені літва, гістарычная тэрыторыя якога знаходзілася на захадзе сучаснай Беларусі, падкрэсліў вучоны. Ён адзначыў, што толькі ў канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў на
тэрыторыі сучаснай Беларусі стварылася дзяржава Вялікае княства Літоўскае і Рускае са сталіцай у Наваградку. «Таму менавіта ў Беларусі быў створаны аргкамітэт «Міленіум
Літвы», каб нагадаць усім: у свой час нашы продкі зваліся не беларусамі, а русінамі або літвінамі», — адзначыў Грыцкевіч.
Марат Гаравы, БелаПАН